1. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  2. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  3. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  4. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  5. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  6. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
  7. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  8. Сделать имение Радзивиллов great again. Как под Барановичами спасают уникальную «заброшку»
  9. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  10. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  11. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  12. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  13. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  14. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  15. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  16. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  17. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  18. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  19. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  20. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  21. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  22. «Нынешняя война отличается от предыдущих». Поговорили с белорусками, которые живут в Израиле, о событиях последних дней
  23. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  24. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  25. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  26. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  27. С какими заболеваниями чаще всего путают язву и какие у нее симптомы
  28. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  29. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  30. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей


Сьвята Новага Году спрадвек зьвязанае з падвынікаваньнем падзей прамінуласьці ды плянаваньнем наступнага. Псыхолягі лічаць, што сьвята Новага Году істотна дапамагае чалавечай псыхіцы пераадольваць жыцьцёвыя перашкоды. Бо кожны Новы год чалавечая падсьвядомасьць прымае за шанец на так званае новае жыцьцё. У мінулым годзе можна пакінуць усё аджылае й выкінуць усё залішняе, няўдалае ды благое. Чалавек нібыта пачынае ўсё зь белага аркушу паперы. І плянуе, будуе нейкія праекты, ставіць сабе новыя мэты. А таксама падвынікоўвае - ці збылося тое, што плянавалі год таму - у гэткія ж сьвяточныя дні? Ці збываюцца навагоднія мары ды пляны, ці ажыцьцяўляюцца праекты - высьвятляла ў менчукоў карэспандэнт Радыё Рацыя на вуліцах сталіцы.

Год, які ўжо амаль сышоў ад нас, не прынёс большасьці з маіх суразмоўцаў дабрабыту ды паляпшэньня матэрыяльнага становішча. А менавіта з грашыма яны зьвязвалі жыцьцёвыя надзеі год таму. І таму пераднавагодняга настрою бракуе. Расчараваньне, няпэўнасьць, суцэльны песымізм - на жаль, з такімі адчуваньнямі сустракаюць Новы Год мае суразмоўцы:

- Все более-менее нормально, только зарплата не устраивает.

RR: - А як, на Вашую думку: у наступным годзе будзе лепш?

- Не будет никакого улучшения. Предприятия останавливаются, все дорожает. Энергия, ресурсы, металлы… Заводы работают и только - а толку, что работают? Подшипниковый, моторный - там зарплата 200, 210 тысяч. Это же не зарплата… Так и тут: зарплату с горем пополам только сегодня начали давать.

- Я ожидал большего. Разочаровался: то, чего хотел, даже близко не случилось… Я очень разочарован.

- Мне здаецца, цяпер усім вельмі цяжка. Сьвята будзе, калі заўтра грошы дадуць. У наступным годзе я за мару стаўлю, каб настаўнікі са школы не звальняліся, а то ў сына на сёньняшні дзень няма каму матэматыку выкладаць, па рускай мове таксама настаўніцы ніколі няма - дык і сьвята ня хочацца.

Зь дзецьмі ды з іхнай будучыняй зьвязвае свой сьвяточны настрой і мая наступная суразмоўца - жанчына зь ветліваю, шчасьліваю усьмешкай. Лёс ейнае дачкі больш зайздросны. Яна толькі выйшла з царквы - хадзіла падзякаваць Богу за тое, што ўсё добра.

- Да, мае надзеі спраўдзіліся. І я хадзіла цяпер у сабор і памалілася Богу, падзякавала за тое, што ўсё так вось добра склалася, зьдзейсьнілася. Мяне вельмі парадавала мая дачка. Яна сьпявае, і цяпер, прайшоўшы вялікі конкурс, яна сьпявае на той навагодняй ёлцы, дзе прысутнічае наш прэзыдэнт. І мы вельмі за яе рады.

Цікавае, вельмі філязафічнае меркаваньне выказалі зусім маладыя яшчэ людзі. А што загадваць, - зазначылі яны. "Усё адно кожны год пераносіш свае пляны зь мінулага году на наступны - як у нататніку: зь вечара аднаго дня на раніцу наступнага. Тое самае адбываецца й цяпер: толькі пляны, мары ды мэты - больш глябальныя за штодзённыя..."

- Што ня спраўдзіцца ў гэтым годзе - хай спраўдзіцца хаця б у наступным. У асноўным так і атрымліваецца. Шмат чаго не атрымалася з плянаў ды мэтаў у гэтым годзе. Спадзяюся на наступны - хачу, найперш, добрую працу.

Праходзячы міма ды пачуўшы фрагмэнт нашае размовы, нейкая бабулька сурова падвынікавала: "Ня марыць трэба, а працаваць". Мусіць, зьдзівілася б яна, каб даведалася, што й астролягі пра тое кажуць. Бо сустракаем год Каня. А ён жа - працаўнік вядомы. Таму шчасьлівага Вам працоўнага году!

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя
-20%
-20%
-8%
-25%
-50%
-50%
-20%
-25%
-10%
-10%
-20%
0072916