Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У Магілеўскай вобласьці зьявіцца яшчэ шэсьць адкрытых акцыянэрных таварыстваў. Напярэдадні Новага году аблвыканкам зацьвердзіў сваім рашэньнем акцыянаваньне шэрагу прадпрыемстваў харчовай прамысловасьці. Мясцовыя ўлады й самы ня ўпэўнены дакладна, ці варта гэта рабіць, аднак сутаргава шукаюць любыя шляхі для прыцягненьня інвэстыцыяў.

Рашэньнем Магілеўскага аблвыканкаму ў працэсе разьдзяржаўліваньня й прыватызацыі ствараецца холдынг "Магілеўаблхарчпрам". Да таго ж, зацьверджанае акцыянаваньне Быхаўскага кансэрва-гароднінасушыльнага заводу, Бабруйскага піваварнага заводу й трох мясакамбінатаў рэгіёну - Магілеўскага, Крычаўскага й Бабруйскага. Такім чынам ідзе рэфармаваньне харчовай пераапрацоўчай прамысловасьці. Мэта адна - пошук інвэстараў.

Напярэдадні Новага году ў Магілеве адбудзецца аўкцыён. Абласны камітэт па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю й прыватызацыі выстаўляе на продаж кантрольныя пакеты акцыяў значнай колькасьці пераапрацоўчых прадпрыемстваў рэгіёну. Большасьць з заводаў і камбінатаў - маларэнтабэльныя альбо ўвогуле нерэнтабэльныя. Яны працуюць на зношаным абсталяваньні й выкарыстоўваюць састарэлыя тэхналёгіі. Хто будзе набываць кантрольныя пакеты акцыяў такіх прадпрыемстваў і дзе знайсьці людзей, якія будуць укладаць вялікія сродкі ў пераабсталяваньне - гэтыя пытаньні застаюцца адкрытымі.

У склад холдынгу "Магілеўаблхарчпрам" увойдуць усе акцыянаваныя прадпрыемствы, якія пераапрацоўваюць прадукцыю сельскай гаспадаркі. Гэта чацьвёрты холдынг у Магілеўскай вобласьці. Першыя тры холдынгі, створаныя раней, - "Аграмашсэрвіс", "Сельгасхімія" і "Абллён" - працуюць. Але істотнага паляпшэньня вынікаў працы пасля рэарганізацыі дзяржаўных вытворчых аб'яднаньняў у холдынгі, не назіраецца. Эфэкту, на які разьлічвалі ўлады, так і не атрымалі.

Таму, паводле меркаваньня многіх эканамістаў, новы холдынг харчовай прамысловасьці як ня быў здольны прыцягнуць капіталы ў сваю сфэру раней, так і ня зробіць гэтага ў будучым - пры замене "шыльды", якая наўрад ці зьменіць сутнасьць.

Да таго ж, у новы холдынг так і не ўвайшоў ніводзін буйны вытворца сыравіны - іншымі словамі, ніводная сельская гаспадарка. Кіраўнікі холдынгу мяркуюць, што калгасы могуць набыць акцыі пераапрацоўчых прадпрыемстваў. Але практыка паказвае, што нават тыя калгасы, якія мелі магчымасьць і права набыць акцыі харчовых заводаў, адмовіліся гэта рабіць.

Гэтак адбылося, напрыклад, на Крычаўскім масларобчым заводзе. Калгасьнікі заявілі, што ад уладаньня акцыяў заводу ім няма карысьці й выгоды. Урэшце, у сельскіх гаспадарках папросту няма грошай.

Самі кіраўнікі "вэртыкаляў" ня вельмі разумеюць, які плён можа быць ад такой прыватызацыі й акцыянаваньня. Аднак усе шляхі пошуку дадатковых сродкаў цяпер трэба выкарыстоўваць. Бо ў дзяржавы няма грошай на ўнутраныя інвэстыцыі, а ейная эканамічная палітыка не дазваляе сельскім гаспадаркам і прадпрыемствам, якія пераапрацоўваюць вырабляную калгасамі прадукцыю, разьвівацца й зарабляць сродкі на пашыранае ўзнаўленьне.

Ганна Юрчанкова

Радыё Рацыя