Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Дагэтуль ён быў першым намесьнікам кіраўніка ФПБ. На прэсавай канфэрэнцыі новы кіраўнік Фэдэрацыі паведаміў, што рэвізіі дзейнасьці гэтае арганізацыі праводзіць ня будзе.

На чарговым Пленуме Фэдэрацыі прафсазаў Беларускай 28 сьнежня абраны новы кіраўнік арганізацыі - ім стаў былы першы намесьнік старшыні ФПБ Франц Вітко. У кіраўніцтве Фэдэрацыі ён займаўся эканамічнымі пытаньнямі й адказваў за супрацу з органамі дзяржаўнай улады.

Інтрыга вакол старшыні ФПБ, можна сказаць, завершана. Адхіліць Уладзімера Ганчарыка спрабавалі напачатку сьнежня старшыні некаторых галіновых прафзьвязаў. Як гэта не ўдалося, то Фэдэрацыя атрымала ў адказ сумнавядомую пастанову Савету Міністраў №1804 "Аб мерах па абароне правоў прафзьвязаў", якой прафсаюзам забаранілі пералічэньне складкаў праз бухгальтэрыі. Шмат хто з прафдзеячоў вырашыў, што, замяніўшы на пасадзе старшыні У.Ганчарыка, можна спадзявацца на адмену памянёнай урадавай пастановы.

Зразумела, ніхто ня можа ўслых пацьвердзіць факту гэтага гандляваньня. На справе адстаўка У.Ганчарыка патлумачаная ягонай заяваю - у сувязі зь пераходам на іншую працу: ён абраны намесьнікам старшыні Ўсеагульнае Канфэдэрацыі прафсаюзаў.

Гэтае абраньне пракамэнтаваў кіраўнік УКП Уладзімір Шчарбакоў.

У.Ш.: - Исполком Всеобщей конфедерации профсоюзов четко ответил на все вопросы. В.Гончарик избран на пост заместителя председателя ВКП как человек, который много сделал и еще много сделает для консолидации профсоюзного движения в странах СНГ. Это наш друг, соратник и брат. Это человек, которого мы никогда не сдавали и не сдадим. Такая позиция всех членов Исполкома ВКП.

У.Ганчарык будзе курыраваць працу прафцэнтраў краін Балтыі, Беларусі, Малдовы, Украіны.

Што да новага кіраўніка Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай, то ён заявіў, што захавае ранейшы курс ФПБ.

Ф.В.: - Преемственность курса будет обеспечена. Никто в руководстве Федерации не ставит под сомнение решения Третьего съезда ФПБ, который выработал стратегию нашей деятельности. Одна из важнейших задач - реанимация на национальном уровне социального диалога, попытка настойчивой отмены постановления №1804, работа в трудовых организациях, в первичках. Мы ставим перед собой задачу, чтобы членство в профсоюзах было для работников выгодным, "рентабельным". А этого в нынешнем виде нельзя достичь, если не будет подвижек в организационном плане, если не будет кадрового обновления.

Прыкметы "кадравага абнаўленьня" журналісты пабачылі адразу пасьля абраньня новага старшыні: сакратар выканкаму ФПБ Валянціна Палевікова заявіла, што пакідае ФПБ на карысьць партыйнай працы. Цяпер яна, да таго ж, ачольвае партыю жанчын "Надзея". Рэфармаваньне, са словаў Ф.Вітко, закране й тыднёвік ФПБ "Беларускі час".

Наагул, адказваючы за эканамічныя пытаньні ў ФПБ, Франц Вітко мае свой погляд на канфлікт улады й прафсаюзаў, і штам у чым ягоная пазыцыя матываваная станам эканомікі краіны.

Ф.В.: - Я бы не сводил причины конфликта к отношениям власти и Федерации. Надо смотреть глубже. Мы убеждены, что кризисные явления в экономике не дошли до своего апогея. Тот предвыборный режим функционирования экономики, те $100, возвращаются в экономику бумерангом. В этих условиях мы наблюдаем, как третий месяц кряду снижается уровень реальной заработной платы. В данном случае опасность, которая угрожает стабильности, связана с существованием организации трудящихся, которая сегодня работает не лучшим образом, - мы реально оцениваем свою работу. Но эта система способна организовать людей. И, может, острие направлено не на саму Федерацию, а идея в разрушении всей системы профсоюзного движения как таковой. Но здесь власть, мне кажется, делает очередную ошибку: одно дело иметь контакты со структурированной организацией, которая отвечает за свои слова и поступки, другое - породить стихию, хаос. В сильных профсоюзах власть должна быть заинтересована не меньше, чем трудящиеся, если она хочет построить демократическое и правовое государство.

Фармальна прафсаюзы пазбавіліся постаці, якая раздражняла ўладу. Цяпер яны чакаюць, што й улада зробіць крок насустрач - індыкатарам гатовасьці да працягу дыялёгу будзе прыпыненьне дзеяньня альбо адмена пастановы №1804.

Алесь Хмяльніцкі

Радыё Рацыя