Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


"Апошняя плянавая эканоміка Эўропы" - так называецца артыкул ва ўплывовым нямецкім выданьні "Sueddeutsche Zeitung". "Беларусь пры Лукашэнку нагадвае савецкія часы" - піша нямецкі журналіст, які канстатуе, што чвэрць насельніцтва нашай краіны жыве па-за межамі рысы жабрацтва. "І гэта пры тым, што большасьць беларусаў яшчэ з савецкага часу маюць добрую адукацыю. Аднак з прыходам Лукашэнкі краіна апынулася ў ізаляцыі, і іхныя веды застаюцца незапатрабаванымі".

Першыя, каго сустрэлі нямецкія журналісты на трасе М4, што вядзе зь Берасьця ў Менск, - працоўных, якія пад дажджом мылі агароджу й падмяталі дарогу, распавядаючы пра свой цяжкі лёс. З расповядаў беларусаў вынікала, што заробку "часам хапае толькі на самае неабходнае й крыху - на гарэлку".

Кіраўнік Беларусі ўсе свае высілкі сканцэнтраваў на тым, каб уратаваць апошнюю буйную цэнтралізаваную эканоміку Эўропы. Ён сам вызначае беларускую сыстэму як "рынкавы сацыялізм". Паколькі рынкавы сацыялізм не функцыянуе, пазыкі Беларусі растуць. "Чым далей Беларусь застаецца ў гэтай сытуацыі, тым больш складана будзе зь яе выйсьці, - сказаў адзін заходні дыплямат. - У рэшце рэшт у адзін момант усё можа абваліцца".

Уночы дзяржава дыктатара, - падае нямецкае выданьне - ахутана цемраю: мясцовая адміністрацыя вельмі неахвотна ўлучае вулічнае асьвятленьне. Каля чвэрці насельніцтва, паводле дадзеных Міжнароднага банку рэканструкцыі й разьвіцьця, жыве па-за рысаю жабрацтва. Драматычная сытуацыя: большасьць беларусаў яшчэ з савецкага часу маюць добрую адукацыю. Але з прыходам Лукашэнкі краіна апынулася ў ізаляцыі, і веды іхныя застаюцца незапатрабаванымі.

Беспрацоўе, паводле ацэнкі МВФ, складае каля 10%. Многія беларусы працуюць на ўмовах няпоўнай занятасьці. І гэта пры сярэднім заробку прыкладна 100 DM. Гэткае сумнеўнае становішча дазваляе Лукашэнку ці не ад пачатку граць на аб'яднаньне з Расеяй. Стварэньне валютнага саюзу заплянавана на 2005 год. Расея ўцягнула Беларусь у фінансавы крызыс 1998 году. У Маскве ня вельмі зацікаўленыя тым, каб ускласьці на сябе гэтакі цяжар. Тым больш цяпер, калі асноўныя цяжкасьці, падаецца, пераадолены. Між тым, Масква прадае нафту й газ па ільготным кошце. У сваю чаргу, расейская нафта й газ транспартуюцца па беларускіх трубаправодах бясплатна.

Калі Савецкі Саюз распаўся, Беларусь лічылася самай перадавой з усіх савецкіх рэспублік: сельская гаспадарка вырабляла так шмат прадукцыі, што яе хапала ня толькі беларусам. Хутка, аднак, рухнула прамысловасьць. Сельская гаспадарка ўжо не задавальняе патрэбы насельніцтва ў харчаваньні - і выжывае, як і прамысловасьць, па вялікім рахунку празь дзяржаўныя датацыі. Няўдачы прыватызацыі прывялі да таго, што насёньня прадпрыемствы нерэнтабэльныя, як ніколі раней.

Леташні ВУП аб'ёмам амаль 30 млрд. даляраў усё ж такі ніжэй за паказчык 1990 году. Пасьля 6-адсоткавага росту летась - за першыя 9 месяцаў сёлета эканоміка вырасла прыкладна на 3%ю. Вельмі сьціплы вынік у параўнаньні з іншымі краінамі Ўсходняй Эўропы.

У тое, што сытуацыя хутка зьменіцца, большасьць назіральнікаў ня вераць. Да таго часу, пакуль Лукашэнка не пагодзіцца зь лібэральным курсам у эканамічнай сытуацыі, пераменіцца няшмат. І, бадай, да таго часу, пакуль сотні беларусаў будуць пад дажджом мыць дарожныя агароджы ці падмятаць шасэйныя дарогі, - прагназуюць нямецкія журналісты.

Sueddeutsche Zeitung

Радыё Рацыя