1. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  2. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс»
  3. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  4. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  5. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  6. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  7. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  8. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  9. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  10. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  11. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  12. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  13. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  14. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  15. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  16. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  17. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  18. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  19. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  20. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  21. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Какой была Радуница на маленьких кладбищах Минска
  22. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  23. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  24. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  25. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  26. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  27. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели из Жодино в СИЗО Могилева
  28. Иностранные инвестиции выросли. Но в игру вступили политика, неопределенность и обещания контрсанкций
  29. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  30. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту


Згодна зь беларускім заканадаўствам, у склад ЦВК уваходзяць 12 чальцоў: 6 чалавек прызначае прэзыдэнт краіны, астатнія шэсьць - абіраюцца Нацыянальным сходам.

Паколькі скончыўся тэрмін паўнамоцтваў Цэнтравыбаркаму, Аляксандар Лукашэнка, нягледзячы на празьмерную занятасьць у апошнія дні году й перадсьвяточныя клопаты, вынайшаў часу для прызначэньня новых чальцоў гэтай Камісіі па сваёй квоце.

Гэтакім чынам, чальцамі Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў прызначаны (у альфабэтным парадку) Ігар Андрэеў, Надзея Кісялёва, Мікалай Лазавік, Валер Міцкевіч, Уладзімер Цацоха і, натуральна, Лідзія Ярмошына.

Бясспрэчна, старшынёй Цэнтравыбаркаму зноў прызначана асабіста й асабліва адданая першай асобе краіны Лідзія Ярмошына.

А цяпер невялічкі экскурс у гісторыю. Лідзія Ярмошына зьявілася на палітычным небасхіле Беларусі зусім нечакана. Выпускніца эканамічна-прававага факультэту Калінінградзкага ўнівэрсытэту, спадарыня Ярмошына працавала спачатку юрысконсультам, а потым загадчыцай юрыдычнага аддзелу Бабруйскага гарвыканкаму.

Яшчэ ў 1992 годзе, калі ў Беларусі не было нават інстытуту прэзыдэнцтва, сьціплы юрыст з правінцыі Лідзія Ярмошына была абраная шараговым чальцом Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. У сьнежні 1996-га, пасьля незаконнага адхіленьня з пасады тагачаснага старшыні ЦВК Віктара Ганчара, Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №518 Лідзія Ярмошына прызначаецца кіраўніком Цэнтравыбаркаму.

Яна ўпэўнена спрабавала пераканаць грамадзкасьць у законнасьці лістападаўскага рэфэрэндуму 1996-га й юрыдычным замацаваньні зьменаў у Канстытуцыю з вынікаў плебісцыту, які меў дарадчы характар. І, трэба адзначыць, небезвынікова.

Наступнай вялікай заслугай спадарыні Ярмошынай былі леташнія выбары ў парлямэнт. У дэпутаты трапілі менавіта тыя адданыя ўладзе людзі, якія й складаюць цяпер цалкам прадказальны, паслухмяны, лёгка кіраваны парлямэнт, які ў народзе называюць "кішэнным".

Ну а сапраўдным трыюмфам Ярмошынай сталі сёлетнія прэзыдэнцкія выбары. Яна бліскуча ўвасобіла ў жыцьцё крылатую фразу Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна: "выйграе ня той, хто сапраўды перамагае, а той, хто лічыць галасы".

Выслужыць прыязнасьць і сымпатыю Лідзіі Міхайлаўны імкнуліся многія камбінатары. Больш за 20 кандыдатаў на прэзыдэнта разумелі, што шлях да запаветнага крэсла пралягаў праз сэрца менавіта гэтай жанчыны.

Аднак Лідзія Ярмошына павяла сябе як сапраўдная жалезная лэдзі - і засталася вернай першаму мужчыну краіны. Ведама ж, у тым, што Лукашэнка атрымаў на выбарах паводле афіцыйнай статыстыкі амаль 75 адсоткаў галасоў, вялікую ролю адыграў і яе добра пастаўлены голас. Дарэчы, спадарыня Ярмошына ніколі не хавала сваіх асабістых сымпатыяў, і з блакітнага экрану Беларускай тэлевізіі, не саромеючыся й нават парушаючы ня толькі службовы этыкет, але й закон, прызнавалася ў вернасьці толькі аднаму кандыдату на прэзыдэнта.

І гэты чалавек ёй аддзячыў. Лідзія Ярмошына зноў на чале ЦВК. Дарэчы, час цяпер даволі спакойны - найбліжэйшыя выбары ў мясцовыя Саветы толькі ў 2003 годзе, рэфэрэндумаў пакуль таксама не прадбачыцца...

Хаця хто ведае...

Дарэчы, іншых шэсьць чальцоў ЦВК павінен прызначыць Нацыянальны сход. Палата прадстаўнікоў, як вядома, на чарговую сэсію зьбярэцца толькі ў красавіку. Так што сьвятыя месцы пакуль будуць пуставаць.

Іна Студзінская

Радыё Рацыя
-5%
-5%
-20%
-20%
-25%
-25%
-20%
-15%
-30%
0068422