Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


На думку галоўнага рэдактара "Прэсболу" Ўладзімера Беражкова, Іванкоў - герой нацыі, які здолеў узьняцца над усімі няўдачамі. Пасьля паразы на Алімпійскіх гульнях у Сіднэі, дзе спартовец ня ўзяў аніводнага мэдаля, на сёлетнім Чэмпіянаце сьвету ён заняў другое месца ў асабістым заліку й прывёў зборную да перамогі ў фінале каманднага шматбор'я. Паводле Ўладзімера Беражкова, пры вызначэньні "чалавека году" "Прэсбол" надае вялікую ўвагу асабістым якасьцям спартсмэнаў. "Іванкоў зьдзейсьніў подзьвіг сьціпла й бяз стогнаў" - мяркуе Беражкоў. "Прэсбол" вызначае лепшага спартсмэна з 1992 году.

Радыё Рацыя