1. Кризис и волны релокейта не помеха? Резидент ПВТ пошел развивать технологические проекты в регионах
  2. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  3. «Утром ломились в подъезд». Что известно о массовых задержаниях блогеров и админов телеграм-чатов в Минске
  4. «Предложили снять, я отказался». Житель «Пирса» повесил на балконе БЧБ-флаг, а его авто забрал эвакуатор
  5. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
  6. Суд за надпись «3%» и пять лет колонии за «изготовление ежей». Что происходит в Беларуси 3 марта
  7. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  8. Для водителя, который прокатил на капоте гаишника, запросили 11 лет колонии усиленного режима
  9. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  10. «В детстве комплексовала и боялась, что нет будущего». Глухой автоинструктор — о жизни и работе
  11. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  12. Двухлетний ребенок полгода не видел папу. Посмотрите, как сын встречает политзаключенного
  13. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  14. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  15. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  16. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  17. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  18. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  19. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  20. Кирилл Рудый — о жизни после госслужбы и проектах с Китаем. «Cперва кажется, ничего нельзя, а оказывается — все можно»
  21. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  22. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  23. Родители не пускали дочь на учебу из-за ковида — и ее отчислили. Колледж: все законно
  24. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  25. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  26. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  27. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  28. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  29. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  30. Как Беларусь зарабатывает на реэкспорте цветов в Россию


Алесь ДАШЧЫНСКІ,

фото28 кастрычніка ў Менску адбылося паседжаньне грамадзкага трыбуналу, на якім было агучана абвінаваўчае заключэньне злачынствам сталінізму ў Беларусі.

З 2005 году ў сядзібе Партыі БНФ праходзілі грамадзкія слуханьні на тэму “Злачынствы сталінізму ў Беларусі”. Грунтуючыся на матэрыялах гэтых слуханьняў, а таксама на дакумэнтах дзяржаўных і асабістых архіваў, сьведчаньнях пацярпелых грамадзкі трыбунал і вынес абвінаваўчае заключэньне. Гісторык Ігар Кузьняцоў заявіў:

“Мы прысутнічаем пры гістарычнай падзеі. 20 гадоў пасьля таго, як былі адкрытыя Курапаты, як у Беларусі пачалі гаварыць праўду пра рэпрэсіі, як упершыню 20 гадоў таму 30 кастрычніка было шэсьце на Курапаты, усе марылі пра адно, і асабліва рэпрэсаваныя людзі, каб прыйшоў момант, калі хаця б грамадзкасьць аб’явіла абвінаваўчае заключэньне рэжыму, які ўчыніў усе гэтыя злачынствы на нашай тэрыторыі”.

Сябрамі трыбуналу былі 12 асобаў — Якаў Басін, Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, Марат Гаравы, Ігар Кузьняцоў, Леанід Маракоў, Уладзімер Раманоўскі, Вячаслаў Сіўчык, Зінаіда Тарасевіч, Сяргей Ханжанкоў, Уладзімер Халіп і Георгій Штыхаў. Яны паставілі свае подпісы пад заключэньнем. Ігар Кузьняцоў адзначыў:

“Мы не дачакаліся дзяржаўнага суду. Мы не дачакаліся, калі дзяржава прыме хоць бы мінімальны ўдзел ва ўвекавечаньні памяці сваіх грамадзянаў. І таму ў гэты гістарычны дзень мы сабраліся, каб зрабіць першы рашучы крок — аб’явіць нашае рашэньне, якое мы вынесьлі праз свае сэрцы, душы, якое не зьяўляецца яшчэ канчатковым. Магчыма, пасьля гэтага будуць яшчэ нейкія грамадзкія ці дзяржаўныя судовыя працэсы. І мы не дапусьцім адраджэньня сталінізму на тэрыторыі Беларусі”.

Тэкст абвінаваўчага заключэньня зачытаў першы прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, доктар гістарычных навук, прафэсар Георгій Штыхаў. У ім адзначаецца:

“Вынікі рэпрэсіўнай палітыкі бальшавіцкай улады трагічныя. За кароткі гістарычны пэрыяд кожны восьмы жыхар Беларусі апынуўся за кратамі ці калючым дротам. Кожны пяты быў дыскрымінаваны, пазбаўлены грамадзянскіх правоў як “прадстаўнік непрацоўнай часткі насельніцтва, лішэнец” ці як чалец сям’і “ворага народа — шпіёна і дывэрсанта”. У шэрагу населеных пунктаў у выніку савецкіх рэпрэсіяў загінула больш жыхароў, чым у пэрыяд нацысцкай акупацыі”.

У абвінаваўчым заключэньні грамадзкага трыбуналу таксама адзначаецца, што без справядлівага суду нашчадкаў над дзяржаўнымі злачынцамі немагчыма станаўленьне прававой дзяржавы:

“Вінаватыя ў генацыдзе ня маюць тэрміну даўнасьці. Бальшавізм як сацыяльная катэгорыя не павінен мець шанцаў на аднаўленьне. Краіна, якая ня здатная адкрыта асудзіць памылкі свайго недалёкага мінулага, асуджаная на іх паўтор у будучыні”.

Сябры трыбуналу таксама выказаліся адносна ўсталяваньня помніка ў Трасьцянцы ня толькі ахвярам нацызму, але й сталінізму. Адносна заключэньня трыбуналу Вячаслаў Сіўчык заявіў:

Вячаслаў Сіўчык: “Улады паставілі ў Трасьцянцы помнік — менскі сьметнік".“Гэта падтрымка будучых грамадзянаў Беларусі, бо і нацызм, і бальшавізм ня павінны зноў быць на нашай зямлі. Бо разрываць злачынствы камунізму і нацызму на нашай зямлі не выпадае. Гэта будзе проста вялікая гістарычная памылка. І калі мы кажам пра нацызм, то гэта ўжо асуджаная ідэалёгія. У камунізму ўсё яшчэ наперадзе. Вось гэтыя пытаньні сёньня й пастаўленыя”.

Сябры грамадзкага трыбуналу заклікалі адзначыць чарговы раз 29 кастрычніка як Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. З гэтай нагоды адбудзецца наведваньне мэмарыялу ў Курапацкім лесе і ўсталяваньне там шостага памятнага знаку. Таксама людзі запаляць сьвечкі памяці і прынясуць кветкі да магілаў ахвяраў.
-20%
-20%
-20%
-10%
-20%
-50%
-20%
-33%
-5%
-10%
-70%
0071366