1. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  2. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  3. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  4. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  5. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  6. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  7. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  8. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  9. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  10. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  11. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  12. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Какой была Радуница на маленьких кладбищах Минска
  13. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  14. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  15. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  16. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  17. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  18. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  19. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  20. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  21. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  22. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  23. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  24. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  25. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  26. Иностранные инвестиции выросли. Но в игру вступили политика, неопределенность и обещания контрсанкций
  27. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  28. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели из Жодино в СИЗО Могилева
  29. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  30. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту


Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ,

Роман Ментюк с супругой
Роман Ментюк с супругой
Суд Менскага раёна і горада Заслаўя пачаў разгляд крымінальнай справы Рамана Менцюка.

Паводле адваката, Раман Менцюк часткова прызнае сваю віну.

У залі знаходзяцца супрацоўнікі ДАІ, якія асуджаны раней да двух гадоў умоўна за тое, што выставілі "жывы шчыт".

***

Раман Мянцюк - той кіроўца, які без правоў і ў нецьвярозым стане на недазволенай хуткасьці гнаў аўтамабіль “Фольксваген” са Слуцку ў Менск і на ўезьдзе ў сталіцу пратараніў заслону з прыватных аўтамабіляў, якую супрацоўнікі ДАІ выставілі, каб яго спыніць. Тады пацярпела некалькі чалавек і былі пабітыя 5 машын. Гэта здарылася 2-га сакавіка. Суд над міліцыянтамі, якія выставілі заслону зь людзей, адбыўся ў ліпені, і толькі цяпер дайшла чарга судзіць Рамана Менцюка, з-за якога ўся гэтая гісторыя і адбылася.

Чаму гэтак доўга сьледчыя рыхтавалі справу да суду? У міліцыі спасылаюцца на тое, што Менцюка толькі два месяцы таму вярнулі з Масквы, дзе ён хаваўся. Між тым варта нагадаць, што пасьля здарэньня Рамана Менцюка не затрымалі, нават не ўзялі падпіску пра нявыезд. Ужо празь некалькі дзён у Маскве разам з жонкай Раман Менцюк узяў удзел у тэлешоў “Хай гавораць”, падчас якога шакаваў гледачоў сваімі выказваньнямі. Адзін з пацярпелых у “жывым шчыце” Юры Пашкевіч, якога таксама запрасілі ў праграму Андрэя Малахава, гэтак адказаў на пытаньне, ці не шкада яму цяпер Рамана Менцюка:

“А чаго мне яго шкадаваць? Як правільна казаў адзін дэпутат ў праграме Малахава: “Толькі не зрабіце дзіця…” Канешне, дзіця за бацькоў не адказвае, але якія бацькі - часта такія і дзеці. Яны ж на праграме казалі, што ім было добра, гучала музыка, яны ні пра што ня думалі. А тое, што алькаголю ў крыві было значна звыш нормы, і яны маглі людзей невінаватых пазабіваць! Мяркую, яны пра гэта дагэтуль ня думаюць”.

У аварыі пацярпела і трохгадовая дачка Юрыя - Валерыя. Дзяўчынка дагэтуль баіцца аўтамабіляў, а таксама зь недаверам ставіцца да людзей у міліцэйскай форме, кажа спадар Пашкевіч:

“У яе яшчэ сьвежыя ўспаміны пра тое, як нас спынілі міліцыянты і адбылася гэтая аварыя”.

Пакуль асноўным наступствам “жывога шчыта” стаў суд над міліцыянтамі Аляксандрам Ліхтаровічам і Генадзем Дарагакупцам, якія паставілі прыватныя аўтамабілі ў заслону. Міліцыянтаў пакаралі ўмоўна і прымусілі выплаціць грашовую кампэнсацыю пацярпелым. Пацярпелая Алена Каўпакова паведаміла, што ад аднаго зь міліцыянтаў кампэнсацыю ўжо атрымала, а чаму не прыйшлі грошы ад другога, ёй невядома.

Дакладна вядома, што падчас суду Ліхтаровіч і Дарагакупец працягвалі службу ў міліцыі. Ці ўжо звольнілі прызнаных вінаватымі супрацоўнікаў ДАІ? Жанна Трайно з прэсавай службы Менскага ДАІ гэта пацьвердзіла, але больш зьвестак ў яе няма:

“У міліцыі яны дакладна больш ня служаць, а куды ўладкаваліся, мне невядома”.

Пацярпелыя ў інцыдэнце не выключаюць, што выставяць Раману Менцюку грашовыя прэтэнзіі за нанясеньне маральнай шкоды.
-5%
-30%
-20%
-5%
-20%
-15%
-20%
0072916