Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  2. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  3. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  4. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  5. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  6. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  7. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  8. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  9. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  10. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  11. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  12. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  13. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  14. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  15. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  16. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  17. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  18. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  19. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  20. «Семь лет врачи думали, что симулирую». История Анжелики, которая больна дистрофической миотонией
  21. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  22. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  23. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  24. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  25. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, отыграв у «Минска» два гола
  26. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  27. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  28. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  29. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  30. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон


Адна з галоўных перашкодаў на шляху разьвіцьця расейска-беларускай інтэграцыі — сам прэзыдэнт Лукашэнка, лічаць нямецкія назіральнікі, камэнтуючы вынікі ўчорашняга паседжаньня Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзу Беларусі й Расеі. Агляд нямецкага друку.

Такім чынам, піша "Sueddeutsche Zeitung", — увядзеньне адзінай расейска-беларускай валюты заплянаванае на 2005 год. Мяркуецца, што адначасова на тэрыторыі абедзьвюх краінаў пачне дзейнічаць агульная бюджэтная, мытная і падатковая палітыка, будзе створаны агульны эмісійны цэнтар і адзіная нарматыўна-прававая прастора, агульнае кіраўніцтва дзяржавай і рэсурсамі, межамі і абаронай.

Вынікі цесных расейска-беларускіх сувязяў назіраліся раней, напрыклад, у 1998 годзе, калі Расея ўцягнула краіну-суседку ў эканамічны крызыс. Праўда, апошнім часам Расея таксама яе зь яго і выцягнула", — піша газэта.

Тым ня менш, наколькі рэальная пэрспэктыва расейска-беларускага аб’яднаньня? — пытаюцца нямецкія назіральнікі.

Паводле тэлерадыёкарпарацыі "Deutsche Welle", чые карэспандэнты правялі апытаньне сярод расейскіх эканамічных і палітычных экспэртаў, большасьць гэтых фахоўцаў вельмі скептычна ставяцца да магчымасьці падняць беларускую эканоміку да расейскага ўзроўню — хутчэй за ўсё, адзіная саюзная эканоміка стане сапраўдным цяжарам для расейскага бюджэту.

Паводле нямецкай "Die Welt", абсалютна неэфэктыўная дзяржаўная беларуская эканоміка, цалкам залежная ад Расеі, нават ня можа плаціць за энэрганосьбіты.

"Начамі гэтая дзяржава дыктатара знаходзіцца ў поўнай цемры, — піша "SZ", — выглядае, што мясцовыя саветы ў вёсках і маленькіх гарадах зь вялікай ахвотай адключаюць асьвятленьне на вуліцах". Газэта прыводзіць афіцыйныя дадзеныя Міжнароднага валютнага фонду: чвэрць насельніцтва знаходзяцца за мяжой жабрацтва. Леташні сукупны ўнутраны прадукт склаў 30 мільярдаў даляраў — гэта амаль на 5,5 мільярдаў меней, чым у 1990-м.

Сёлета экамічны рост краіны за 9 месяцаў склаў ўсяго 3%. У параўнаньні зь іншымі краінамі Ўсходняй Эўропы, гэта найбольш сьціплы паказчык. Вельмі трывожнымі, паводле экспэртаў Міжнароднага валютнага фонду, выглядаюць маштабы прыхаванага беспрацоўя — 10% насельніцтва.

Сёньня нават цяжка ўявіць сабе, што адразу пасьля распаду СССР Беларусь аб’ектыўна лічылася адной з самых эканамічна разьвітых постсавецкіх рэспублік. Сельская гаспадарка вырабляла столькі, што яе прадуктаў хапала ня толькі для беларусаў. Далейшыя памылкі ў прыватызацыйнай палітыцы, татальны дзяржаўны манапалізм зрабілі нерэнтабэльнымі як сельскую гаспадарку, так i прамысловасьць.

Паводле нямецкіх аглядальнікаў, галоўнай праблемай у разьвіцьці расейска-беларускай інтэграцыі зьяўляецца ня толькі стан беларускай эканомікі. Асноўная перашкода на шляху новай дзяржаўнай структуры — такая думка прагучала ў адной з праграмаў "DW" — сам беларускі лідэр Лукашэнка зь ягоным аўтарытарным стылем кіраваньня.

"Беларусь пры Лукашэнку — гэта самая тыповая дыктатура, — перакананы аглядальнік нямецкай "Die Welt". — Тут кожны баіцца ўсіх і ўсе — кожнага". Як лічыць журналіст, беларускі лідэр ёсьць дастойны пераемнікам Эрыха Хонэкера. Ужо доўгі час гэта адзіны прэзыдэнт, якому не патрэбны замежны пашпарт, бо яго не запрашае большасьць замежных краінаў.

У адрозьненьне ад былых постсавецкіх эўрапейскіх рэспублік, дзе адбыліся як эканамічныя, так і палітычныя рэформы, Беларусь на чале з Лукашэнкам нагадвае тыповую савецкую рэзэрвацыю.

Алена Панкратава, Менск
-10%
-30%
-50%
-5%
-10%
-20%
-20%
-30%