Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Паводле зьвестак зь "Беларусьфільма", адзіная зьнятая сёлета на гэтай кінастудыі мастацкая стужка "Госьці" можа быць пераназваная без удзелу рэжысэра фільма Руслана Зголіча. Магчыма, што фільм будзе называцца "Эскіз на маніторы". Паводле крыніцаў, пад такой назвай фільм цяпер рыхтуецца для здачы дзяржаўнай камісіі.

"Ніхто ня робіць замаху на аўтарскія правы рэжысэра Зголіча, але, на жаль, ён сам ухіліўся ад апошняй стадыі працы над фільмам", — пракамэнтаваў цяперашняе становішча са стужкай намесьнік дырэктара "Беларусьфільма" Ўладзімер Шышкін.

А рэжысэр фільма "Госьці" Руслан Зголіч пацьвердзіў Радыё Свабода сваю ранейшую пазыцыю, якая палягае ў тым, што ён катэгарычна супраць зьмены назвы й новай рэдакцыі свайго фільма. "Гэты зьдзек з мастацкага твора трэба тэрмінова спыніць", — заявіў рэжысэр.

Алег Грузьдзіловіч, Менск