Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Абаронцы курапацкага мэмарыялу дамагліся, каб будаўнікі праклалі часовую дарогу ад канцавога прыпынку грамадзкага транспарту "Зялёны Луг" да Курапатаў праз поле. Валанцёры робяць новыя крыжы й рыхтуюцца да сустрэчы Новага году.

Сёньня ў Менску адліга, і да лягеру валанцёраў у Курапатах дабірацца даволі складана. Раніцай будаўнікі падсыпалі новае палатно дарогі, і прараб сказаў мне, што гэтыя работы возьмуць шмат часу. Пры гэтым ён дадаў, што з валанцёрамі наладжаныя самыя шчыльныя й прыязныя адносіны, і ні пра якое парушэньне нормаў будаўніцтва цяпер ня можа быць размовы.

У курапацкім лягеры было трое валанцёраў, якія рабілі новыя крыжы, што будуць усталяваныя ва ўрочышчы ў наступныя выходныя. Гаворыць старшы ў лягеры валанцёраў Генадзь Дранковіч:

(Дранковіч: ) "Яны будуць усталяваныя да Новага году ў бок ад поля й уздоўж дарогі. Мы паставім яшчэ 20 крыжоў, якія будуць абазначаць контуры мэмарыялу Курапаты. Грамадзкая ініцыятыва хутчэй за ўсё будзе ўсталёўваць крыжы вясной, а мы абяцалі ўсталяваць крыжы цяпер".

Сёньня ў курапацкім лягеры начавалі 5 чалавек. Тыя хлопцы, што засталіся несьці варту ўдзень, акрамя майстраваньня крыжоў, зьбіралі дровы, а таксама парадкавалі тэрыторыю валанцёрскага лягеру — рыхтаваліся да сустрэчы Новага году.

Дзеля таго каб людзі, што прыйдуць у госьці да валанцёраў у навагоднюю ноч, маглі лёгка прайсьці да Курапатаў, актывіст Аляксей разам з будаўнікамі праклалі новую часовую дарогу ад канцавога прыпынку транспарту "Зялёны Луг" праз поле да лягеру. Гаворыць Аляксей:

(Аляксей: ) "Я прабіў дарогу, каб людзі маглі прайсьці. Каб ужо не ісьці па той дарозе, што будуецца, бо з кожным днём усё складаней спускацца з адхону. Новая дарога пачынаецца ад лягеру будаўнікоў, і падыходзіць непасрэдна да нашага намёту. Я проста падышоў і пагаварыў зь людзьмі ў якіх не камень у сэрцы, якія разам з намі. І яны дапамаглі".

Валанцёры ўжо ўпрыгожылі навагоднюю ялінку, якая стаіць пасярод лягеру. Елачныя цацкі абаронцам Курапатаў прынесьлі мясцовыя жыхары зь мікрараёну "Зялёны Луг", якія цягам апошніх дзён дапамагаюць валанцёрам яшчэ й харчамі.

Нягледзячы на бытавыя цяжкасьці, валанцёры зьбіраюцца сустрэць Новы год на належным узроўні. Абаронцы Курапатаў спадзяюцца, што ў госьці да іх завітае моладзь, будзе салодкі стол і прыемная размова. Валанцёраў не бянтэжыць, што ім прыйдзецца сустракаць Новы год у такіх варунках. Хлопцы цьвердзяць, што не пакінуць урочышча, пакуль там ня скончаць ўсіх будаўнічых работаў.

Альгерд Невяроўскі, Менск