Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Рашэньнем адміністрацыі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту некалькі вядомых у горадзе навуковых, спартовых і грамадзкіх арганізацыяў пазбаўленыя юрыдычнага адрасу ў гэтай установе.

Сярод тых, хто атрымаў афіцыйную адмову за подпісам рэктара ўнівэрсытэту Ўладзімера Плецюхова, - мясцовая філія Геаграфічнае суполкі, Асацыяцыя палітычных навукаў, грамадзкае аб'яднаньне "Ўкраінская навукова-пэдагагічная суполка "Берагіня", гандбольны клюб "Рубікон" і, што самае дзіўнае, унівэрсытэцкая каманда Клюбу вясёлых і знаходлівых, створаная некалькі год таму.

У лістох, дасланых вышэйназваным арганізацыям, не паведамляюцца прычыны, зь якіх адміністрацыя ўнівэрсытэту адмаўляе ім у далейшым выкарыстаньні юрыдычнага адрасу. Уладзімер Плецюхоў абмяжоўваецца стандартнаю фармулёўкаю: "Установа адукацыі Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Пушкіна паведамляе, што ня можа даваць памяшканьняў пад юрыдычны адрас згаданым арганізацыям".

На просьбу карэспандэнта радыё Рацыя патлумачыць гэтае рашэньне Ўладзімер Плецюхоў адказаў, што не жадае гаварыць з супрацоўнікамі недзяржаўных мэдыяў. Трэба зазначыць: аналягічную адмову атрымала нядаўна першасная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу супрацоўнікаў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якая да апошняга моманту таксама карысталася адрасам навучальнае ўстановы як юрыдычным.

Сябры прафэсійнага аб'яднаньня цьвердзяць: такі крок з боку адміністрацыі ёсьць чарговым этапам супрацьстаяньня Свабоднага прафсаюзу й рэктара Ўладзімера Плецюхова асабіста, вядомага сваёй перадузятасьцю адносна недзяржаўных структураў.

Справа ў тым, што спадар Плецюхоў, былы кіраўнік абласное арганізацыі Камуністычнае партыі Беларусі, неаднаразова называў ўнівэрсытэцкі прафсаюз "дэструктыўнаю палітычнаю структураю" й намагаўся ўзьдзейнічаць на яго актывістаў - выкладчыкаў унівэрсытэту.

У сувязі з гэтым паўстае згадка пра нядаўняе звальненьне з загаду рэктара выкладчыка геаграфічнага факультэту Ігара Маслоўскага, якія зьяўляецца сябрам Свабоднага прафсаюзу й старшынём Берасьцейскага абласнога аддзяленьня праваабарончае арганізацыі Беларускі Хэльсынскі камітэт.

Сяргей Місіюк

Радыё Рацыя