Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў агучыў пазыцыю кабінэту міністраў у некаторых пытаньнях, зьвязаных з сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём краіны ў наступныя пяць год. Ён заявіў, што абвешчаную ў Беларусі лібэралізацыю нельга разглядаць як нейкую маштабную кампанію, што ў нас ня будзе прыватызацыі дзеля прыватызацыі, і разам з тым ніхто больш ня будзе падтрымліваць стратныя дзяржаўныя прадпрыемствы.

Найперш віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў пракамэнтаваў нядаўнюю пастанову Саўміну "Аб захадах па абароне правоў сябраў прафэсійных саюзаў", згодна зь якой прафсаюзныя складкі цяпер ня будуць утрымліваць з заробкаў працоўных. Паводле словаў Кабякова, гаворкі пра адмену ці перагляд гэтай пастановы ісьці ня можа.

А.К.: - Постановление принимается не для того, чтобы через неделю его пересматривать, поэтому оно должно работать, раз оно принято. Я думаю, что министр юстиции Голованов в соответствующих средствах массовой информации разъяснил необходимость его принятия. В ближайшее время мы не будем его пересматривать.

Кабякоў таксама даў ацэнку сёлетняму эканамічнаму становішчу краіны. Па выніках году мы выканаем прагнозныя паказьнікі па ВУП ды іншых асноўных парамэтрах, лічыць віцэ-прэм'ер. Таксама ўрад цешыцца й з тое, што сёлета атрымалася зацугляць рост коштаў. У мінулым годзе сярэднемесячны ўзровень інфляцыі складаў больш за 6%, а сёлета - каля 3%, што ўжо вельмі добра. У наступным годзе Саўмін спадзяецца дасягнуць яшчэ большага прагрэсу, шмат у чым дзякуючы лібэралізацыі эканомікі.

Дарэчы, пра лібэралізацыю. Андрэй Кабякоў заклікае не разглядаць яе як нейкую кампанію.

А.К.: - Даже когда мы в последнее время довольно часто общаемся с представителями международных финансовых организаций - миссиями МВФ, Всемирного банка, - мы всегда говорим: мы делам то, что считаем нужным для нашей экономики. Это не какая-то кампания - завтра проснулись и будем либерализовать экономику. Просто на сегодняшний день создались те условия, которые позволяют принять решения, что называются общим термином "либерализация". Например, начиная с 1 октября мы не устанавливаем индексы допустимого роста цен для предприятий. И тем не менее, по предприятиям, производящим непродовольственные товары, то есть по промышленной группе, заметного роста цен нет. То есть, с одной стороны так называемый элемент либерализации, а с другой стороны тот или иной шаг не вызывает негативного всплеска в экономике. Вот такие шаги и будут предприниматься в ближайшее время.

Гэта, мякка кажучы, зусім ня тое, на што спадзяюцца беларускія ды замежныя бізнэсоўцы. Тое, пра што заявіў Кабякоў, цалкам адпавядае сэнсу прамоваў Аляксандра Лукашэнкі ў сераду. Тады кіраўнік дзяржавы сказаў, што ў Беларусі ня будзе маштабнай прыватызацыі. А гэта якраз тое, без чаго лібэралізацыя эканомікі - толькі набор пустых словаў.

А.К.: - В принципе может быть акционировано любое предприятие. Всегда нужны условия, на которых это будет происходить, чтобы после акционирования стало лучше как трудовому коллективу, так и всему государству в целом. Оговариваются условия акционирования только из этих соображений и только в том случае, если есть реальный инвестор. Не должно происходить разгосударствление и приватизация ради самого процесса. "Движение все - конечная цель ничто". Такого быть не должно.

Яшчэ менш сьведчыць аб жаданьні лібэралізацыі адна захада, якой з трывогай чакаюць ужо ня толькі прадпрымальнікі, але й простыя грамадзяне нашай краіны. Гэта ўвядзеньне сыстэмы безнаяўных разьлікаў пры набыцьці тавараў на суму звыш 200 даляраў. Праект адпаведнай пастановы цяпер абмяркоўваецца ва ўрадзе. Віцэ-прэм'ер кажа, што падобны захад вельмі палепшыць стан беларускай банкаўскай сыстэмы ды ўсёй эканомікі наагул. І баяцца безнаяўных разьлікаў ня варта, пераконвае Кабякоў.

А.К.: - Никто не ставил в правительстве вопросы ограничения как таковых наличных денежных расчетов. Речь идет о том, чтобы решить проблему упорядочения получения денежных средств тех, кто продает товар. Но для граждан нет никаких иных ограничений, кроме иного законодательства, по которому можно рассчитываться за наличные средства. Во всяком случае те проекты, которые обсуждались в правительстве, речь шла только о правилах приема денежных средств. А то, что гражданин может достать из кармана, например, тысячу долларов (сейчас по законодательству можно не декларировать сумму до 12 тысяч долларов), то тут никаких ограничений не будет.

Аднак верыцца ў гэта зь цяжкасьцю. Раптоўна будзе як з той "нечуванай лібэралізацыяй" эканомікі, якую ўлады паабяцалі нам некалькі месяцаў таму. На словах усё гучала прыгожа, але вылілася ўрэшце ў звычайнае й звыклае ўжо ашуканства.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя
,