Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Непрадказальная сытуацыя склалася ў Саюзе палякаў Беларусі. Падатковыя органы Горадні зрабілі спробу апісаць маёмасьць Саюзу палякаў Беларусі. Гэтае грамадзкае аб'яднаньне аштрафаванае на суму больш за 5 млн руб.

Саюз аштрафавалі на падставе дэкрэту №8. Аштрафавалі нядаўна, прычым задняю датаю - з дня зьяўленьня дэкрэту. З грашовай дапамогі, якую грамадзкае аб'яднаньне атрымала сёлета з Польшчы, яно павінна заплаціць падатак - 1,6 млн руб., а таксама штраф - больш за 5 млн.

Кіраўнік СПБ Т.Кручкоўскі ўчора цэлы дзень стукаўся ў дзьверы менскіх чыноўнікаў. СПБ заўсёды фінансаваўся польскім бокам. Цяпер польскія падаткаплатнікі павінны яшчэ даваць дадатковыя грошы й на падаткі для беларускай дзяржавы. Саюз палякаў заўжды атрымліваў гэтыя грошы як дабрачынную гуманітарную дапамогу. Аднак падатковыя органы Горадні вырашылі, што за гэтую гуманітарную дапамогу СПБ павінен быў выплаціць падатак у памеры 1,6 млн рублёў, згодна дэкрэта прэзыдэнта №8. Гэта вельмі абурыла мясцовых палякаў. "Такая дапамога нідзе ў сьвеце не абкладаецца падаткамі", - кажа Канстанцін Тарасевіч. Праблемаў не існавала, пакуль не зьявіўся прэзыдэнцкі дэкрэт №8.

Старшыня СПБ Тадэвуш Кручкоўскі заявіў журналістам, што яны ня згодныя са штрафнымі санкцыямі. Грамадзкае аб'яданьне жыве з польскай дапамогі. За мінулы год ад беларускай дзяржавы яно атрымала толькі 1 тону паперы для выданьня газэты. Па дапамогу спадар Кручкоўскі зьвярнуўся ў польскую амбасаду й Міністэрства замежных справаў Польшчы. Як паведаміла Польскае агенцтва прэсы (РАР), у амбасадзе патлумачылі Кручкоўскаму, што такая гуманітарная дапамога не падпадае пад дэкрэт №8, бо існуе міжнароднае пагадненьне паміж Польшай і Беларусьсю ад 1995 году, згодна якога абодва бакі ствараюць спрыяльныя ўмовы для атрыманьня гуманітарнай дапамогі для нацыянальных меншасьцяў.

У Дзярждэпартамэнце па справах рэлігіяў і нацыянальных меншасьцяў Кручкоўскаму паспачувалі, але адказалі, што падаткамі яны не займаюцца. І толькі ў Дэпартамэнце па гуманітарнай дапамозе кіраўніка СПБ супакоілі. Яны ўжо адаслалі ліст у падатковыя органы Горадні, каб тыя прыпынілі справу, і запэўнілі Кручкоўскага, што пытаньне вырашыцца станоўча. Праўда, у гэты самы час сядзібу СПБ у Горадні наведалі прадстаўнікі падатковых органаў, каб апісаць маёмасьць. Але гэтага яны не зрабілі з тае прычыны, што адсутнічаў кіраўнік арганізацыі. Цяперашняе кіраўніцтва Саюзу палякаў ад пачатку заяўляла аб ляяльнасьці да беларускіх уладаў. Магчыма, усе скончыцца для іх пасьпяхова.

Міхал Карневіч

Радыё Рацыя