Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Афіцыйны Менск незадаволены з закрыцьця місіяў АБСЭ ў Латвіі ды Эстоніі й пагражае перагледзець свае дачыненьні з АБСЭ.

Беларускія ўлады лічаць, што закрыцьцё місіяў АБСЭ ў Латвіі ды Эстоніі падрывае давер да гэтай міжнароднай арганізацыі як да аб'ектыўнага, бесстароннага міжнароднага інстытуту. Гэтую заяву ў часе брыфінгу для журналістаў зрабіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка.

У заяве адзначаецца, што гэтае рашэньне прынялі, нягледзячы на моцнае супрацьдзеяньне шэрагу краін - сябраў АБСЭ, у абыход кансэнсусу. Асноўнай падставай для гэтага рашэньня стала адсутнасьць згоды ўладаў Латвіі ды Эстоніі на далейшае размяшчэньне й дзейнасьць місіяў. Яшчэ адзін аргумэнт на карысьць іх закрыцьця палягае ў тым, што Латвія ды Эстонія выканалі свае абавязкі ў галіне правоў чалавека, узятыя перад АБСЭ. Аднак беларускія ўлады мяркуюць, што місіі толькі наблізілі Латвію й Эстонію да выкананьня стандартаў АБСЭ, аднак там па-ранейшаму масава парушаюцца правы расейскамоўнага насельніцтва. Пра гэта раней згадвалася ў заявах дэлегацыяў Беларусі й Расеі на паседжаньні Сталае Рады АБСЭ. Беларускі бок настойвае, што мандаты місіяў АБСЭ ў Латвіі ды Эстоніі ня выкананыя й што гэтыя місіі павінны працягнуць сваю працу.

Рашэньне цяперашняга старшыні АБСЭ аб закрыцьці місіяў беларускія ўлады лічаць палітычнай кан'юнктурай і абяцаюць улічыць створаны прэцэдэнт пры фармаваньні сваёй палітыкі адносна супрацоўніцтва з АБСЭ.

Місіі АБСЭ ў Латвіі ды Эстоніі закрываюцца 1 студзеня. Яны былі адчыненыя ў 1993 годзе: у Эстоніі - з мэтай спрыяньня стабільнасьці й дыялёгу ў краіне й дзеля ўсталяваньня грамадзянскай згоды; у Латвіі - для маніторынгу праблемаў грамадзянства й спрыяньня міжсупольнаснаму дыялёгу. Цяпер у Вене прыйшлі да высновы, што гэтыя задачы місіі выканалі, дзякуючы эстонскім і латышскім уладам.

Пратэст афіцыйнага Менску супраць закрыцьця місіяў АБСЭ ў Латвіі ды Эстоніі мае тутэйшыя карані. Кіраўніцтва АБСЭ лічыць, што беларускія ўлады ня выканалі патрабаваньняў гэтай міжнароднай структуры па дэмакратызацыі грамадзтва. Гэта падкрэсьлівае ў сваіх інтэрвію амбасадар Ганс-Георг Вік. Па ягоных словах, "разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі адбылося хутчэй насуперак, а ня дзякуючы намаганьням уладаў". Ганс-Георг Вік ацэньвае рэжым Аляксандра Лукашэнкі як "аўтарытарны".

Беларускія ўлады робяць нямала недыпляматычных намаганьняў, каб вывесьці місію АБСЭ з краіны. Пакуль ім удалося толькі пазбавіцца ад дасьведчанага дыплямата Ганса-Георга Віка. Ён пакідае сваю пасаду пасьля чатырохгадовай працы, аднак КНГ АБСЭ працягне выконваць свой мандат у Беларусі. Імя пераемніка амбасадара Віка на ягонай пасадзе неўзабаве абвесьцяць. Працы ў Беларусі засталося яшчэ многа. Амбасадар Вік адзначае, што "грамадзянская супольнасьць у Беларусі дасягнула значнай ступені разьвіцьця ў пляне адданасьці дэмакратыі й дэмакратычнай арыентацыі. Аднак працэсы дэмакратычных пераўтварэньняў унутры дзяржаўных структураў пакуль яшчэ ня мелі дастатковага посьпеху ў галіне выкананьня абавязкаў у рамках АБСЭ".

У нашых бліжэйшых праграмах слухайце экслюзіўнае інтэрвію Рацыі Ганса-Георга Віка.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя