Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Усерасейскую надзвычайную камісію узначаліў Камісію Фэлікс Эдмундавіч Дзяржынскі. Дзень утварэньня менавіта гэтай арганізацыі сьвяткуюць сёньняшнія беларускія "байцы нябачнага фронту". Пасьля распаду СССР толькі Літва адразу й практычна на сто адсоткаў зьмяніла склад супрацоўнікаў свае дзяржаўнае спэцслужбы. Але ў большасьці новаўтвораных дзяржаваў зьмянілі адно фасад - назву. І толькі беларускі ўрад учыніў найбольш шчыра: назва нацыянальнае спэцслужбы не была зьмененая, гэтаксама як і зьмест, і кірунак працы. І дагэтуль замежных турыстаў у Менску пужаюць вядомай ва ўсім сьвеце абрывіятурай KGB

"Гэта не тэлефонная размова" - фраза, якая можа быць адным з эпіграфаў да гісторыі савецкага, а сьледам сучаснага беларускага грамадзтва. На Захадзе любое выкрыцьцё незаконных дзеяньняў спэцслужбаў выклікае нацыянальны скандал. А ў Беларусі ўсюдыіснасьць КГБ успрымаецца нармальна. Як звыклая натуральная зьява прыроды: як дождж, сьнег ці галалёд. Як штосьці спрадвечнае й нязьменнае.

"С праздником, товарищь госбезопасность!" - такімі словамі павіншавала "Советская Белоруcсия" камітэтчыкаў 20 сьнежня. Дык чым жыве сёньняшні Камітэт? У афіцыйных справаздачах кіраўніцтва КГБ гаворыцца пра посьпехі на фронце змаганьня з замежнымі шпіёнамі, наркамафіяй, фінансавымі махінацыямі ды экстрэмістамі. Але ж праўды вам ніхто ня скажа - на тое й створаная спэслужба: каб ніхто не раскрыў сакрэтаў. Яшчэ Сталін у 1930-х гадох стварыў уласную службу бясьпекі. Якая мела неабмежаваныя паўнамоцтвы й падначальвалася асабіста "генсеку". Ускосныя сьведчаньні - асабліва справа "эскадрону сьмерці" - дае падставы меркаваць пра падобную сытуацыю ў Беларусі.

Зрэшты, для звычайнага беларускага грамадзяніна няма прынцыповае розьніцы, чыё відушчае вока за ім сочыць; у Беларусі існуе як мінімум 8 спэцслужбаў, якія маюць права займацца так званай апэратыўна-вышуковай дзейнасьцю (праслухоўваць тэлефоны, займацца вонкавым назіраньнем і г.д.). Чыньнік страху называюць адным з атрыбутаў савецкага грамадзтва. Я сам памятаю, як у шасьцігадовым узросьце прынёс са двара анэкдот пра Брэжнева. Бацькі спачатку пасьмяяліся, а пасьля сказалі, што, калі я распавяду анэкдот у дзіцячым садку, іх, бацькоў, пасадзяць у турму. Ці што зьмянілася з савецкіх часоў? Ці баяцца людзі КГБ? Гэтыя пытаньні я задаў мінакам на вуліцах Менску. Людзі адказвалі без ахвоты, шмат адмаўляліся. А з большасьці тых, хто пагаджаўся казаць, даводзілася цягнуць словы па адным.

RR: - Вы баіцеся КГБ?

- Вроде, раньше не боялся. В принципе, об этом не задумывался.

- В общем не боюсь, но знаю случаи, когда люди попадали в руки "органов", и с людьми было очень плохо. Я против прослушивания и т.д.

- Мой тэлефон могуць праслухоўваць. Мяне гэта, канечне, хвалюе. З савецкіх часоў нічога не зьмянілася.

- Я никого не боюсь. Я верю в Бога.

- В какой-то степени боюсь КГБ. Если что-то делаешь против власти или по своему собственному усмотрению, то боишься, что потом это аукнется на твоей собственной семье. Думаю, что мой телефон могут прослушивать. Думаю, что с советских времён ничего не изменилось.

RR: - Сёньня "Дзень чэкіста". Як Вы думаеце, цяпер КГБ моцны?

- Не, яшчэ ня вельмі. Раз многа везьдзе варуюць, раз многа везьдзе непарадкаў, значыць ня сільны.

Гэта былі меркаваньні сталых людзей, якія бальшыню жыцьця правялі ў СССР. Да меркаваньня маладых менчукоў, тых, што пайшлі ў школу ўжо ў незалежнае Рэспубліцы Беларусь, мы зьвернемся пазьней. Засяроджу ўвагу на апошнім адказе. Дзядок пэнсіянэр не задаволены з працы КГБ, бо чуе па БТ пра шматлікія факты выкрыцьця злачынцаў. На думку дзядка колькасьць злачынцаў наўпрост зьвязаная з кепскай працай спэцслужбаў.

Беларусы, народжаныя ў часы, калі савецкая спэцслужба называлася НКВД, рэдка бываюць абыякавымі да "органаў". Сёньняшніх пэнсіянэраў можна ўмоўна падзяліць на дзьве групы: адныя працягваюць паважаць "свае" органы, другія самі (або іхныя сямейнікі) пацярпелі ад рэпрэсіяў. Аднаведнае стаўленьне да спэцслужбаў. Але й тыя й другія баяцца. Старыя людзі ня вераць, што часы зьмяніліся прынцыпова. Для такога меркаваньня ёсьць ўсе падставы. Мяркуйце самі.

Жыхар Слонімшчыны Васіль Супрун быў асуджаны на лягеры ГУЛАГу за антысавецкую "агітацыю й прапаганду". У 1946 годзе юнак стварыў моладзевую арганізацыю прыхільнікаў незалежнае Беларусі. Першы раз за Шушкевічам, другі раз за Лукашэнкам Васіль Супрун падаваў дакумэнты на рэгабілітацыю й кожнага разу атрымліваў адмову: маўляў, калі быў раней артыкул "антысавецкая агітацыя" і калі ты яго парушыў - значыць вінаваты.

Іншы прыклад - справа Рыгора Клімовіча. Асуджаны за антысавецкую агітацыю, у ГУЛАГу малады Клімовіч ня толькі агітаваў, але ў 1953 годзе ўзначаліў антысталінскае паўстаньне ў вялікім нарыльскім канцлягеры Горлаг. Тады загінулі больш за пяць тысячаў няскораных палітвязьняў. Сярод іх - тысяча беларусаў. Рыгор Клімовіч напісаў тэкст да гімну вязьняў ГУЛАГу "Не страшнынам тиранства большевизма". Імя Рыгора Клімовіча ведаюць паўсюль, дзе захавалася памяць пра сталінскі тэрор. Яшчэ да 1994 году спадар Клімовіч паспрабаваў атрымаць рэгабілітацыю, але беспасьпяхова. Нядаўна Рыгора Клімовіча ня стала.

У адным з апошніх інтэрвію вэтэран ГУЛАГу сказаў: "Я не хачу атрымліваць рэгабілітацыю ад цяперашняга рэжыму. Сёньня ізноў вяртаюцца былыя часы. Я ізноў адчуваю цікаўнасьць КГБ да маёй асобы. Але дарэмна яны спадзяюцца на посьпех сваёй справы. Я веру ў будычыню, калі дзейнасьць новых беларускіх змагароў за волю прынясе плён".

Вядома, у цяпершняй Беларусі багата людзей, якія могуць распавесьці пра досьвед супрацьстаяньня дзяржаўнай рэпрэсіўнай машыне. Цікава, што сёньняшнія "органы" паступова вяртаюцца да напрацовак сваіх папярэднікаў з НКВД і ВЧК. Прыблізна з 1995 году на Беларусь пачаўся наплыў іншаземных шпіёнаў. Напрыклад, сёлета быў дэпартаваны чэскі "шпіён" журналіст Міхал Плавец.

RR: - Чаму беларускія ўлады вырашылі зрабіць зь цябе іншаземнага шпіёна?

М.П.: - Я до сих пор не знаю точно. Скорее всего из-за того, что мы с коллегами сделали документальный фильм про исчезнувших политиков.

RR: - Арышт быў для цябе нечаканасьцю?

М.П.: - Нет, я был подготовлен. Уже за неделю до ареста я чувствовал и видел слежку за квартирой, где я жил, большую активность кагэбистов. Я могу сравнить атмосферу в Беларуси с тем, что было в советской Чехословакии. Только пересекаешь границу - и сразу чувствуешь на себе пристальное внимание.

RR: - Як можа зьмяніцца сытуацыя ў Беларусі?

М.П.: - Белорусам можно помочь, но изменить ситуацию могут сами люди.

Самі беларусы дагэтуль ўспрымаюць усясільнасьць і ўседазволенасьць КГБ як прыродную зьява. Таму страшная праўда пра зьніклых палітыкаў, пагатоў пра сталінскі тэрор, пра забітых у Курапатах, не атрымала належнага рэзанансу ў сьвядомасьці людзей. Шмат разоў агучаныя лічбы ахвяраў і паказаныя па тэлевізіі парэшткі закатаваных уражваюць гэтаксама, як інфармацыя пра ахвяры землятрусу ці эпідэміі.

На зусім кароткі час архівы КГБ прыадчыніліся для дасьледнікаў. Але й таго непрацяглага часу хапіла, каб выявіць шакавальныя факты. Сёньняшняму кіраўніку беларускай службы радыё "Свабода" Аляксандру Лукашуку пашанцавала трапіць у архівы КГБ Беларусі.

А.Л.: - Адліга ў архівах КГБ пачалася прыкладна ў 1990-м годзе. Адпачатку ў Маскве з дапамогай Якаўлева й Гарбачова. Беларускі КГБ тады вельмі неахвотна дапускаў у архівы дасьледнікаў. тым ня менш, тады ЦК КПСС праводзіў рэгабілітацыю ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, і КГБ у гэтым удзельнічаў. У 1991-м перад путчам сытуацыя ўскладнілася, але пасьля путчу фактычна даволі лёгка можна было патрапіць у архівы КГБ. Я туды трапляў у досыць выключным парадку, бо я быў сябрам камісіі Вярхоўнага Савету ў справах ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Але я там бачыў і дасьледнікаў з Інстытуту гісторыі акадэміі навукаў, сябраў Саюзу пісьменьнікаў, бачыў супрацоўнікаў БДУ. Другая катэгорыя наведнікаў архіву КГБ - сваякі рэпрэсаваных. Адзіная акалічнасьць, якая, верагодна, тлумачыць аб'ём гэтага паказваньня: ніхто ня бачыў картатэки, ня бачыў тых вопісаў, што там ёсьць. Каб нешта атрымаць, трэба было назваць канкрэтнага чалавека й даць канкрэтную інфармацыю. Такім чынам, усе дасьледчыкі працавалі ўсьляпую. Адсюль паўставала праблема сыстэматычнага дасьледаваньня.

RR: - Калі ізноў пачалі "заціскаць гайкі"?

А.Л.: - На пачатку 1992 году Вярхоўны Савет аднавіў у правах кампартыю Беларусі. А ўлетку тагачасны генэрад КГБ Шыркоўскі выступіў у мэдыях з заявай: "КГБ - гэта не хата-чытальня". тады рэзка абмежаваўся доступ дасьледнікаў да архіваў. І шмат што залежыла ад таго, колькі чалаве пасьпеў зрабіць за тыя паўгады.

RR: - У колішніх савецкіх краінах Вы дасьледавалі дзейнасьць спэслужбаў - паплечнікаў КГБ. Ці слушнае меркаваньне пра тое, што сёньняшні беларускі КГБ - найбольш закрытая з падобных структураў?

А.Л.: - Спэцслужбы па сваёй прыродзе закрытыя ва ўсіх краінах. Грамадзтва можа кантраляваць спэцслужбы з дапамогай парлямэнту й законаў. Толькі з гэтага гледзішча можна ацэньваць адкрытасьць ці закрытасьць беларускага КГБ. Наколькі беларускія парлямэнтары праз свае бюджэтныя сродкі, праз магчымасьць заслухаць справаздачу, наколькі беларуская прававая сыстэма (пракурорскі нагляд, суды) здольныя кантраляваць тое, што робіцца ў КГБ? На гэтае пытаньне адказ даволі відавочны. Самі гэтыя структуры неправамоцныя, неправаздольныя й у дастатковай ступені фіктыўныя.

Вернемся да вулічнага апытаньня пра стаўленьне менчукоў да КГБ. На пачатку праграмы мы высьветлілі, што беларусы збольшага працягваюць баяцца ці асьцерагацца ўсюдыіснае "канторы", як кажуць на слэнгу.

А што думаюць пра органы сёньняшнія беларусы, якія пачалі вучыцца ў школе ўжо ў незалежнае Рэспубліцы Беларусь:

- КГБ мне нечего боятся: я ничего плохого не делаю.

RR: - А што Вы ўвогуле ведаеце пра гэтую арганізацыю?

- Чекисты были раньше, при Советском Союзе. Теперь такого нет. Тогда приезжал "черный ворон", всех забирал. С теперешними чекистами я не сталкивалась. Мне 18 лет.

- КГБ я не боюсь. Толком про них ничего не знаю. Наверное, дяди, которые приходят ночью и забирают людей.

RR: - А вам бацькі не распавядалі анэкдоты савецкіх часоў пра КГБ?

- Нет.

RR: - Колькі вам гадоў?

- 17.

Сучасныя беларускія юнакі ня тое што ня ведаюць пра ўсюдыіснасьць КГБ. Маладыя беларусы нават ня ведаюць старых савецкіх анэкдотаў пра органы. Гэтых анэкдотаў безьліч. Менавіта празь сьмех савецкія людзі па каліве выціскалі зь сябе страх.

Ці будуць адзначаць "Дзень чэкіста" дзеткі, што шпацыруюць у школу паўз помнік Дзяржынскаму, што месьціцца насупраць КГБ? З пэўнасьцю можна сказаць адно. Анэкдотаў пра сучасную беларускую ўладу большае з кожным днём.

Севярын Квяткоўскі

Радыё Рацыя