Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Расейскі рубель працягвае падаць - 17 сьнежня яго курс да даляра склаў 30 рублёў 30 капеек. Расейскія экспэрты прагназуюць далейшае падзеньне курсу рубля. Як гэтыя працэсы адаб'юцца на беларускай нацыянальнай валюце?

На думку эканамічнага экспэрта Міжнароднай фінансавай карпарацыі Леаніда Злотнікава, падзеньне курсу расейскага рубля істотна на стабільнасьці беларускага рубля не адаб'ецца. Калі канкрэтней, то курс "зайчыка" да даляра ды іншых замежных валют у выніку хістаньняў расейскага рубля ня зьменшыцца. Пакупніцкая здольнасьць даляра ў Расеі й Беларусі зьмяняецца па розных законах.

Тым ня менш, існуюць сур'ёзныя засьцярогі чарговага эканамічнага крызісу ў Расеі, які істотным чынам адаб'ецца на стане беларускай гаспадаркі. Гэтак, апошнім часам паступаюць паведамленьні пра тое, што расейскі Цэнтрабанк выдаткаваў значную частку золатавалютнага запасу - 2,5 мільярды даляраў - на падтрыманьне рубля. Адзначаецца, што менавіта такімі ж тэмпамі золатавалютныя рэзэрвы Цэнтрабанку скарачаліся напярэдадні дэфолту 1998 году. Гэтаму можа паспрыяць і магчымае зьніжэньне коштаў на нафту. Аднак, паводле меркаваньняў эканаміста Леаніда Злотнікава, падобных катаклізмаў чакаць ня варта.

Л.З.: - Если значительно сократятся доходы от продажи нефти, то вполне возможно, что вмешаются международные организации и не допустят дефолта: они дадут России кредит. Поэтому дефолта нельзя ожидать. Можно ожидать девальвацию до уровня 32-33 рублей за доллар. Другое дело, что это окажет значительное влияние на конкурентоспособность белорусских товаров в России, она упадет. Уже сегодня все наши субъекты хозяйствования, которые имеют российские рубли у себя на счетах, уже что-то потеряли на девальвации.

Што ж ўсё-ткі будзе адбывацца з курсам беларускага рубля цягам наступнага году? Згодна з прагнозамі Нацыянальнага банку, напрыканцы 2002 году даляр будзе каштаваць 2020 рублёў. Аднак на такія прагнозы ўжо цяпер можна паглядзець скептычна. Спадар Злотнікаў кажа, што нашая сытуацыя вельмі нагадвае лацінаамэрыканскую.

Л.З.: - Там, скажем, 3-4 года правительство устраняет инфляцию. А потом бунтуют голодные и требуют зарплаты. Правительство не выдерживает и опять срывается в инфляцию. Что будет делать наше правительство? Трудно сказать. Вот сейчас была российская делегация во главе с замминистра экономики. Они составили план. Требования в этом плане пожестче, чем требования МВФ, и если Беларусь что-то хочет получить от России (например, льготы по ценам на газ), то придется выполнять, прежде всего, показатели по инфляции, то есть сделать ее еще ниже, чем в этом году. Но тогда половина предприятий будет стоять. Если правительство не выдержит такой курс, будет, как в Латинской Америке: правительство несколько лет держится, а потом срывается в инфляцию вплоть до дефолта. И так продолжается десятилетиями.

Пра тое, што мы, хутчэй за ўсё, не выйдзем на заплянаваныя паказьнікі, курсу беларускага рубля, сьведчыць і значная эмісія, якую Нацыянальны банк ажыцьцявіў у лістападзе. Гэта 24 мільярды рублёў, альбо 1/8 частка грошай, якія плянавалася надрукаваць цягам усяго году. Калі беларускіх рублёў у абарачэньні становіцца больш - натуральным чынам даражэе даляр. А наступствы гэтай нядаўняй значнай эмісіі мы зможам назіраць ужо ў студзені 2002 году.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя
0058648