Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Мінулы тыдзень быў ня надта багаты на кнігі беларускіх дзяржаўных выдавецтваў. Ужо трэцім выданьнем выйшла папулярная кніга вядомага фальклярыста Васіля Ліцьвінкі "Святы і абрады беларусаў". Днямі другім выданьнем выйшла яшчэ адна кніга пра жыцьцё й побыт нашых продкаў - "Народныя мастацкія рамёствы Беларусі", яе аўтар - аўтарытэтны навуковец Яўген Сахута. Дзяржаўнае выдавецтва "Беларусь" на пачатку тыдня выдала прыгожы альбом "Полацк" - 130 каляровых ілюстрацыяў з краявідамі сталіцы нашае першае дзяржавы. Кніжны знак Францішка Скарыны зьявіўся на паштовай марцы Беларусі. Стаў выходзіць новы беларускі часопіс "Нацыя" - "першае паўнагучнае выданьне нацыянальнага авангарду, голасу змагарнага беларускага нацыяналізму".

Ужо трэцім выданьнем выйшла папулярная кніга вядомага фальклярыста Васіля Ліцьвінкі "Святы і абрады беларусаў". У выданьні разглядаюцца 14 сьвятаў і абрадаў: Вялікдзень, Купальле, Дзяды, Каляды ды іншыя. Даюцца мэтадычныя парады па арганізацыі сьвятаў. Наклад кнігі 3000 асобнікаў.

Днямі другім выданьнем выйшла яшчэ адна кніга пра жыцьцё й побыт нашых продкаў - "Народныя мастацкія рамёствы Беларусі", яе аўтар - аўтарытэтны навуковец Яўген Сахута. З кнігі вы даведаецеся пра асаблівасьці й тэхнічныя традыцыі народных вырабаў. Разглядаюцца найперш тыя рамёствы, практычнае авалоданьне якімі не патрабуе спэцыяльнага абсталяваньня. Таму кожны пры жаданьні зможа навучыцца зрабіць нешта сваімі рукамі. Каштуе кніга Яўгена Сахуты 3000 рублёў.

Дзяржаўнае выдавецтва "Беларусь" на пачатку тыдня выдала прыгожы альбом "Полацк" - 130 каляровых ілюстрацыяў з краявідамі сталіцы нашае першае дзяржавы. Подпісы пад фатаграфіямі й тэкст зроблены па-беларуску, па-ангельску й па-нямецку. Наклад альбому 3000 асобнікаў.

Кніжны знак Францішка Скарыны зьявіўся на паштовай марцы Беларусі. Марка з эмблемаю Скарыны наміналам тысяча рублёў і накладам 250 тысяч асобнікаў нядаўна выйшла з друку ў стандартным выпуску знакаў паштовае аплаты. Мастак Віктар Сташчанюк выявіў на марцы злучэньне Сонца зь Месяцам - "сонца маладзіковае", вядомае як знак Скарыны. Упершыню гэты сымбаль зьявіўся на гравюры з партрэтам першадрукара.

Яго выява выкарыстоўвалася ў якасьці ілюстрацыі першае кнігі Бібліі, выдадзенай друкаром у Празе ў 1517 годзе. На думку дасьледнікаў, знак Скарыны азначае перамогу дабра над злом і ведаў над невуцтвам. Між іншага, гэты знак - цэнтральная частка афіцыйнае сымболікі Таварыства беларускае мовы. Дарэчы, днямі ТБМ выпусьціла каляндарык на 2002 год, прысьвечаны 110-годзьдзю Максіма Багдановіча. На каляндарыку паэт выяўлены на фоне сталічнага Чырвонага касьцёла.

Інфармацыйны цэнтар "Беларусь аб'яднаная" пачаў працаваць на базе Міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына"". Асноўная мэта цэнтру - каардынаваць і наладжваць сувязі між беларускай дыяспарай і Беларусьсю ў сфэрах культуры, эканомікі, навукі й адукацыі. У плянах інфармацыйнага цэнтру - стварэньне адзінай базы дадзеных беларускіх грамадзкіх арганізацыяў у замежжы і ў Беларусі, стварэнне web-сайту, выпуск галіновых дайджэстаў ды інфармацыйнага бюлетэню.

На web-сайце будзе база зьвестак з нарматыўнай дакумэнтацыяй па пытаньнях беларускай дыяспары, электронныя вэрсіі дайджэстаў і бюлетэню, інфармацыя пра гістарычна-культурную спадчыну Беларусі за мяжою. Штомесяц будзе выходзіць бюлетэнь "Беларусы замежжа", дзе мяркуецца асьвятляць пытаньні жыцьця й дзейнасьці беларускае дыяспары. З навінамі пра дзейнасьць "Бацькаўшчыны" можна пазнаёміцца на сайце: www.zbsb.org

Днямі зьявіўся новы беларускі часопіс "Нацыя" - "першае паўнагучнае выданьне нацыянальнага авангарду, голасу змагарнага беларускага нацыяналізму". У часопісе 32 старонкі, каляровая вокладка. Часопіс выходзіць афіцыйным, г. зв. "савецкім" правапісам, пры гэтым мова выданьне даволі добрая. Матэрыялы часопісу падзеленыя на рубрыкі: "Ідэалёгія", "За сьветам", "Наш шлях", "Брацьця", "Правы pyx". У рубрыцы "Клясыка" рэпрэзэнтаваныя ў перакладзе на беларускую ўрыўкі з твораў клясыкаў нацыяналістычнага думаньня: румынца Карнэліюса Кадрыяну, гішпанца Прыма дэ Рывэра й літоўскага мысьляра Відунаса.

Часопіс "Нацыя", як дэкляруюць ягоныя выдаўцы, прапаноўвае "новыя арыенціры" ў адраджэнскім руху. Пра сваё разуменьне нацыяналізму рэдактары часопіса пішуць: "Наш нацыяналізм - нацыяналізм новае нацыі, дзе мы - яе родапачынальнікі й сыны. Мы не прыніжаем свайго народу (у адрозьненьне ад тых, хто пагардліва заве народ толькі "прыступкаю" да нацыі), бо толькі ён для нас ёсьць крыніцаю й апірышчам. I нашае пакліканьне - стаць духам, які жывіцца гэтымі сьвятымі продкавымі цнотамі й толькі гэтак здабывае сабе дынамізм і пасыянарнасць нацыі - новае нацыі, пакрытае ценем баявога бела-чырвона-чорнага сьцягу, на якім спаконвечныя колеры матчынага генэтычнага арнамэнту ўвасабляюць дух, кроў і зямлю". Каб набыць часопіс "Нацыя", трэба зьвязацца праз рэдакцыйны пэйджар: 2891212 (абанэнт 4430).

Віктар Корбут

Радыё Рацыя