Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Спадзяваньні людзей на пацяпленьне ня спраўджваюцца. Надвор'е застаецца вельмі халодным і ў Магілеўскай вобласьці. Там слупок тэрмомэтру апусьціўся ніжэй за мінус 15 градусаў. Зь сельскіх раёнаў прыходзяць трывожныя паведамленьні аб праблемах зь цеплазабесьпячэньнем.

У Дрыбінскім раёне адчуваецца недахоп цяпла. Магутнасьцяў раённай ацяпляльнай сыстэмы на ўсіх не хапае. У кабінэтах дрыбінскага аддзяленьня "Беларусбанку" зьявіліся гэтак званыя "буржуйкі" - кампактныя печы, якія працуюць на дызэльным паліве.

А ў канторы калгаса "Рассвет" Дрыбінскага раёну трывала ўсталявалася мінусавая тэмпэратура. Мясцовае ацяпленьне адключанае, як і электрычнасьць - за вялікую запазычанасьць. Спэцыялісты замярзаюць у кабінэтах, калгасьнікі не імкнуцца наведваць праўленьне.

Асіповіцкі завод камунальнага машынабудаваньня таксама не ацяпляецца - адміністрацыя вырашыла не падключаць ацяпленьне, бо няма грошай. Аднак разьлікі на мяккую зіму ня спраўдзіліся. У рабочых і адміністрацыйных памяшканьнях тэмпэратура - каля нуля. Замерзла эмульсія ў некаторых станках, разьмерзьліся трубы вадаправоду.

Да таго ж, рабочым не выдаюць ватоўкі, бо, паводле меркаваньня кіраўніцтва "Каммашу", гэта супярэчыць нейкай інструкцыі. Рабочыя, асабліва жанчыны, моцна хварэюць, але дырэктар прадпрыемства на ўсе скаргі нібыта адказвае, што, маўляў, у вайну й не ў такіх умовах працавалі.

У абласным цэнтры сур'ёзных праблемаў з ацяпленьнем няма. Нават пры сталым недафінансаваньні камунальных службаў надзвычанйых здарэнняў у Магілеве пакуль не зафіксавана.

Але і ў Магілеве праблемы ёсьць. Яшчэ год таму ў судзе Кастрычніцкага раёну адбылося разьбіральніцтва па зыску жыхароў двух дамоў па бульвары Няскораных да свайго тэрытарыяльнага жыльлёва-камунальнага ўпраўленьня й шэрагу гарадзкіх і абласных службаў. Справа ў тым, што ў іх кватэрах практычна заўсёды адсутнічала гарачая вада, а яны спраўна плацілі менавіта за гэтую паслугу цягам некалькіх гадоў.

У справу ўмяшалася Таварыства па абароне правоў спажыўцоў, якое актыўна працягнула спрэчку пра тое, ці зьяўляецца вада пры тэмпэратуры плюс 25 градусаў гарачай. На жаль, рашэньне суду, якое нарэшце было агучана прыканцы лістападу, не суцешыла жыхароў. Суд палічыў, што яны мелі "часткова гарачую" ваду. Жыхары сумесна з Таварыствам па абароне правоў спажыўцоў маюць намер абскардзіць судовае рашэньне.

Аднак наўрад ці яны змогуць дамагчыся станоўчага для сябе рашэньня. Бо гэта сталася б прыкладам і для дрыбінскіх калгасьнікаў, і для асіповіцкіх рабочых. Прасьцей нагадаць людзям, што іх бацькі й дзяды жылі ў яшчэ больш цяжкіх умовах.

Ганна Юрчанкова

Радыё Рацыя