Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Старшыня БСДП НГ Статкевіч выключаны з шэрагаў партыі пасьля выключэньня свайго намесьніка Караля

Намесьнік старшыні Беларускае Сацыяль-Дэмакратычнае Партыі "Народная Грамада" Аляксей Кароль выключаны з шэрагаў партыі. Такое рашэньне 20 лістапада прыняла гарадзкая арганізацыя "Народнае Грамады". Рашэньне гэтае, па заяве Караля, зьяўляецца цалкам нелегітымным, бо па Статуце партыі пытаньне аб яго сяброўстве ў БСДП НГ можа быць разгледжанае толькі на зьезьдзе "Народнае Грамады".

Аляксей Кароль зьяўляецца кіраўніком фракцыі "Народнае Грамады", якая не пагаджаецца з тактыкаю старшыні БСДП НГ Мікалая Статкевіча. Так, Кароль падтрымаў кампанію байкоту выбараў у так званую палату, у той час як Статкевіч у выбарах удзельнічаў, парушыўшы рашэньні Кангрэса дэмакратычных сілаў і дазволіўшы уладзе казаць пра раскол апазыцыі. Дарэчы, у адным з апошніх нумароў газэта "Наша Свабода" паведаміла,што Статкевіч, аказваецца, шоў выбірацца ў дэпутаты палаты па акрузе палітвязьня дэпутата Вярхоўнага Савета Андрэя Клімава.

Адразу пасьля выключэньня Аляксея Караля яго прыхільнікі з салігорскае арганізацыі БСПД НГ, якія ня хочуць, каб імя сацыял-дэмакратаў было зьвязана з дапамогай рэжыму, правялі сваё паседжаньне. На ім яны выключылі з шэрагаў сацыял-дэмакратаў самога Мікалая Статкевіча, абвінаваціўшы яго ў невыкананьні Статута партыі і непавазе лініі адзінай беларускай апазыцыі.
0058648