Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


БНФ "Адраджэньне" й партыя БНФ 15-16 сьнежня ладзяць чарговы зьезд. На думку сёньняшняга старшыні партыі Вінцука Вячоркі, зьезд будзе насіць практычны характар, найперш будуць дыскутавацца вынікі ўдзелу партыі ў мінулых палітычных кампаніях і пляны далейшае дзейнасьці. А ягоны намесьнік Вячаслаў Сіўчык спадзяецца, што зьезд прынясе з сабой кадравыя перастаноўкі, якія, кажа ён, дазволяць Фронту працаваць ва ўсіх кірунках. Са старшынём ды ягоным намесьнікам пра пэрспэктывы фронтаўскага зьезду гутарыла карэспандэнтка RR.

На чарговым зьезьдзе Фронту адбудуцца выбары кіраўніцтва. Як распавёў мне Вінцук Вячорка, ад таго выбару будзе залежаць і практычны плян дзеяньняў на бліжайшыя 1,5-2 гады. Распавядае Вінцук Вячорка.

В.В.: - Будуць прымацца тэматычныя рэзалюцыі, якія будуць датычыць выкліку, які ставяць перад намі "саюзныя" дачыненьні Расеі ды Беларусі; рэзалюцыі пра нашае стаўленьне да расейскай алігархічнай прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Будзе закранутая ў рэзалюцыях тэма Курапатаў, адрасныя рэпрэсіі супраць Фронту з боку рэжыму й гэтак далей.

Сп. Вячорка мяркуе, што высокая тэмпэратура спрэчак на зьезьдзе - непазьбежная ды натуральная зьява.

В.В.: - Спрэчкі, натуральна, будуць - за тое мы й змагаліся два гады таму. Але яны будуць канцэптуальныя - пра ўдзел у прамінулых палітычных кампаніях і плянаваньне далейшай дзейнасьці.

Вячаслаў Сіўчык, які прапанаваў яшчэ лістападаўскаму Сойму БНФ сваё бачаньне разьвіцьця арганізацыі, моцна спадзяецца на кадравыя перастаноўкі.

В.С.: - Структура Фронту й структура кіраўніцтва БНФ была закладзеная 13 гадоў таму. Натуральна, шмат зьмянілася. У нашай арганізацыі ўсе рашэньні мусяць прымацца зьнізу ўверх, а ня так, як зараз ёсьць. Таму нашую арганізацыю зараз так і трасе, менавіта адсюль непаразуменьні. Я спадзяюся, што кадравыя перастаноўкі дазволяць Фронту працаваць па ўсіх кірунках, дазволяць выжыць.

Тым часам, сп. Вячорка заявіў, што ніякіх непаразуменьняў у Фронце няма.

В.В.: - Пра раскол у Фронце расказвае толькі адзін чалавек - Сіўчык.

RR: - Насамрэч ніякага расколу няма?

В.В.: - Абсалютна.

Мае суразмоўцы пагаджаюцца ў галоўным: яны спадзяюцца, што зьезд дапаможа Фронту заняць больш пэўнае й упэўненае становішча на палітычнай прасторы Беларусі.

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя