177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  2. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  3. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  4. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  5. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  6. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  7. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  8. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  9. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  10. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  11. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  12. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  13. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  14. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  15. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  16. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  17. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  18. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  19. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  20. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  21. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  22. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  23. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  24. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  25. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  26. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  27. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  28. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  29. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  30. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен


Генадзь БАРКУН, Галоўны архiвiст Нацыянальнага архiва РБ,

фотоУ канцы 1943 г. i пачатку 1944 г. у многiх партызанскiх брыгадах Вiцебскай вобласцi i асобных брыгадах Барысаўскай зоны Мiнскай вобласцi ў газетах i лiстоўках друкаваўся "Зварот таварыша Сталiна да беларускага народа". Але 4 красавiка 1944 года ў Мiнскi падпольны абкам КП(б) Б з Масквы паступiла радыёграма ад сакратара ЦК КП(б) Б П. К.  Панамарэнкi аб неадкладным спыненнi друкавання вышэйназванага дакумента, бо нiякага звароту да беларускага народа I. В.  Сталiн у гэты час не рабiў. Даручалася кiраўнiцтву абкама правесцi расследаванне па гэтай справе.

У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што ўпершыню "Зварот" выйшаў у свет у партызанскай брыгадзе Н. П.  Гудкова, якая дыслакавалася ў гэты час у Талачынскiм i Крупскiм раёнах. У тлумачальнай запiсцы камiсар 2-га атрада брыгады Н. П.  Гудкова М. Д.  Караткевiч пiша, што ў сярэдзiне лiстапада 1943 г., знаходзячыся ў партызанскiм шпiталi ў Лепельскiм раёне, ён сустрэў двух партызан, якiя быццам бы прыбылi з Вялiкай Зямлi i пера-далi яму тэкст "Звароту".

Пасля вяртання ў сваю брыгаду М. Д.  Караткевiч i камiсар
5-га атрада I. В.  Iльiн са згоды камiсара брыгады Ф. П.  Iгнатовiча на рататары аддрукавалi 50 экзэмпляраў "Звароту" для распаўсюджвання сярод асабовага складу i насельнiцтва. Затым паступова гэты "Зварот" асобным выпускам у форме лiстовак i ў газетах атрымаў далейшае распаўсюджванне.

Нарэшце, гэты дакумент дайшоў i да Мiнскага падпольнага абкама партыi. 1 студзеня 1944 г. сакратар абкама Р. Н.  Мачульскi падпiсвае дырэктыву ўсiм сакратарам РК КП(б) Б, камiсарам брыгад i атрадаў Барысаўскай зоны: "Пры гэтым дасылаю адзiн экзэмпляр прынятага па радыё звароту да беларускага народа Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Маршала Савецкага Саюза таварыша Сталiна. Прапаную гэты зварот змясцiць у чарговых нумарах газет, выпусцiць асобнымi лiстоўкамi i як мага большым тыражом. Ва ўсiх атрадах i населеных пунктах правесцi мiтынгi i гутаркi. У населеныя пункты, дзе не ўяўляецца магчымым правесцi мiтынгi i гутаркi па прычыне блiзкасцi нямецкiх гарнiзонаў, як мага больш закiньце лiстовак са зваротам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага… Аб праведзенай рабоце iнфармуйце".

Пасля атрымання з Масквы вышэйпамянёнай радыёграмы Р. Н.  Мачульскi вымушаны быў экстрана адмянiць сваю дырэктыву ад 1 студзеня 1944 г., бо "высветлiлася, што гэты "Зварот" — несапраўдны". I далей у дырэктыве ад 3 красавiка 1944 г. сакратар падпольнага абкама КП(б) Б заклiкае: "Надалей быць асцярожным з адказнымi дакументамi i не паддавацца магчымым правакацыям, як гэта мела месца з гэтым "Зваротам" з боку асобных таварышаў, якiя падвялi i мяне…".

Хто ж, усё-ткi, з’яўляўся аўтарам сталiнскага звароту да беларускага народа?

У дакладной запiсцы ад 3 мая 1944 г. на iмя сакратара ЦК КП(б) Б П. К.  Панамарэнкi ўсё той жа Раман Навумавiч Мачульскi лiчыць, што "Зварот таварыша Сталiна да беларускага народа" складзены ў брыгадзе Гудкова камiсарам 2-га атрада М. Д.  Караткевiчам, сумесна з камiсарам 5-га атрада В. П.  Iльiным з ведама камiсара брыгады тав. Ф. П.  Iгнатовiча".

Калi гэта сапраўды было справай рук названых камандзiраў, дык незразумела, навошта гэта было патрэбна. Якiя наступствы мела гiсторыя са "Зваротам"?

На гэта пытанне дакументы архiва не даюць адказу. Вядома толькi, што камiсар 2-га атрада М. Д.  Караткевiч неўзабаве загiнуў у баi з нямецкiмi карнiкамi, а В. П.  Iльiн i Ф. П.  Iгнатовiч пасля злучэння брыгады ў чэрвенi 1944 г. з часцямi Чырвонай Армii былi накiраваны ў распараджэнне ЦК КП(б) Б i працавалi пасля вайны на кiруючых пасадах у народнай гаспадарцы рэспублiкi.

Вiдаць, кiраўнiцтва рэспублiкi палiчыла складзены iмi "Зварот" патрыятычнай акцыяй i пакiнула партызан у спакоi.
-12%
-20%
-10%
-25%
-38%
-30%
-10%
-7%
-20%