1. В ФСБ России рассказали подробности «дела о планировавшемся в Беларуси перевороте»
  2. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки
  3. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  4. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  5. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  6. Белорусская и российская стороны высказались о задержании Зенковича и Федуты. Какие вопросы остались
  7. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?
  8. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  9. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  10. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  11. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  12. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  13. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  14. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  15. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво. Мнение
  16. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  17. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  18. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  19. Захарова: Запад хотел «перекрыть» информацию о готовящемся в Беларуси перевороте заявлениями Праги
  20. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  21. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  22. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю
  23. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  24. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  25. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  26. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  27. Автозадачка на выходные. Попробуйте разгадать секрет тайного знака японских водителей
  28. «Врач говорил: «Вам лучше второго ребенка родить». История Юрия, воспитывающего ребенка с аутизмом
  29. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  30. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей


Перамовы беларускага МЗС з барысаўскай школьніцай ў Пэталуме не ўдаліся. Таня Казыра адмовілася скарыстацца зваротным квітком ў Менск, тэрмін якога заканчваўся ў нядзелю.

фото
Фота АР

Адмыслова накіраваны ў ЗША пасол па асобых даручэньнях Павал Шыдлоўскі назваў рашэньне Казыры “няправільным”. 16-ці гадовая дзяўчынка паведаміла каліфарнійскім журналістам пра прапановы беларускага ўраду ў выпадку яе вяртаньня на радзіму.

Паводле Тані Казыры, абяцаньні беларускіх чыноўнікаў выглядалі шчодрымі. Вось некаторыя зь іх.

“Па-першае, гэта рамонт нашага дому, кажа Таня. Па-другое, я змагу вучыцца ў каледжы. Таксама, мяне заўсёды будзе ахоўваць міліцыя”.

“У Беларусі маё жыцьцё побач з бацькам-алькаголікам, які да таго ж ужывае наркотыкі, сапраўды жудаснае”, працягвае дзяўчынка.

Нагадаем, што фактычныя тата і маці Тані былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, калі яна была зусім маленькай. Дзевяць гадоў таму, упершыню трапіўшы ў Пэталуму, дзяўчынка пачала называць “мамай” і”татам” Дэбру і Мануэля Запатаў. Іх траіх дзяцей яна лічыць братамі і сястрой.

“Я люблю маю сям’ю, а мая сям’я любіць мяне”, гаворыць Таня пра Запатаў.

Амэрыканская маці Дэбра ставіцца скептычна да таго, што Тане - адзінай з тысяч адпачываўшых у ЗША беларускіх дзяцей - адказныя чыноўнікі зь Менску зрабілі столькі прыгожых абяцаньняў. Яна не выключае, што вяртаньне дзяўчынкі ў Беларусь можа быць небясьпечным.

“Я маю некаторыя падозраньні адносна такой колькасьці прапаноў да аднаго дзіцяці. Я баюся за небясьпеку дзяўчынкі”, кажа Дэбра Запата.

Пасол па асобых даручэньнях Павал Шыдлоўскі, які паводле ягоных слоў, “прыехаў у Пэталуму ў інтарэсах дзяўчынкі”, з тым, каб Таня зрабіла “ўдумлівы і дарослы выбар” называе рашэньне застацца ў ЗША “няправільным”. Зь гледзішча беларускай дыпляматыі, гэта рэальная пагроза для будучыні чарнобыльскай праграмы ў ЗША. Дзякуючы ёй Амэрыку штогод наведваюць 1.400 беларускіх дзяцей.

“Мы спадзяёмся, что Taцяна і сям’я Запатаў зразумеюць сытуацыю, разгледзяць нашы прапановы і прымуць адзінае рацыянальнае рашэньне ў гэтай сытуацыі - адаслаць Таню назад”, сказаў беларускі дыплямат.

Адразу пасьля падзеяў 5 жніўня, калі Таня Казыра адмовілася разам з астатняй групай беларускіх дзяцей вяртацца дадому, афіцыйны Менск заявіў: маўляў, сваё рашэньне дзяўчынка прыняла пад ціскам амэрыканскай сям’і. Было агучана, што гэтага не хацела ні сама дзяўчынка, ні яе 68 гадовая бабуля - апякунка Надзея Новік.

Барысаўская школьніца, аднак, абвергла гэтыя сьцьвярджэньні. Адвакат іміграцыйных уладаў Крыстафэр Кероскі, якога наняла для дзяўчынкі сям’я Запатаў, заявіў, што бабуля ў часе тэлефоннай размовы афіцыйна блаславіла рашэньне ўнучкі.

Згодна з рашэньнем Дзярждэпартамэнту ЗША, Таня Казыра застаецца ў Пэталуме да 25 сьнежня, то бок да сканчэньня тэрміна яе турыстычнай візы. Просьба Казыры аб працягу знаходжаньня ў ЗША будзе разглядацца.

Паводле Запатаў, пакуль Таня можа толькі размаўляць па-ангельску і цяпер ёй трэба ўдасканальваць мову: вучыцца пісаць і чытаць. Гэтыя заняткі будуць праводзіцца дома. Турыстычная віза не дазваляе наведваць школу.

“Мы вывучаем ўсе юрыдычныя варыянты. Мы будзем дапамагаць нашай дачцэ, як бы цяжка гэта не было”, гавораць Мануэль і Дэбра Запаты.

Корреспонденты Радио ТУТ попросили минчан оценить поступок Татьяны Козыро. Слушаем ТУТ 








-25%
-20%
-21%
-30%
-30%
-30%
-40%
-16%
-20%
-10%
0073023