Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Гэта зазначыў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў спадар Латушка ў сувяўі з рэгістрацыяй беларускага зьвязу палітычных уцекачоў у Польшчы.

Мы ўжо распавядалі, што напярэдадні Беластоцкі акруговы суд афіцыйна зарэгістраваў грамадзскую арганізацыю - "Зьвяз беларускіх палітычных уцекачоў у Польшчы". Зараз стала вядомая афіцыйная пазыцыя ў гэтай справе беларускага Міністэрства замежных справаў.

Паводле прэсавага сакратара Міністэрства замежных справаў Беларусі Паўла Латушкі, афіцыйнае стаўленьне беларускага зьнешнепалітычнага ведамства да рэгістрацыі ў Польшчы Зьвязу беларускіх палітычных уцекачоў, наступнае:

(Латушка: ) "З пункту гледжаньня зьнешнепалітычных ацэнак, беларускія палітычныя ўцекачы ў Беластоку – гэта надуманая тэма, якую МЗС Беларусі ўжо камэнтаваў. Усе астатніяпытаньні неабходна адрэсаваць Беластоцкаму суду".

(Карэспандэнт: ) "Скажыце, спадар Латушка, а ці рыхтуюцца якія-небудзь афіцыйныя заявы беларускага МЗС да польскіх уладаў у гэтай справе?"

(Латушка: ) "На дадзены момант мы вывучаем сітуацыю, зьвязаную з рэгістрацыяй згаданай арганізацыі і пасьля вывучэньня будуць прымацца рашэньні".

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава