Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Сёньня ў Варшаве адбылася сустрэча польскай моладзі з маладымі беларускімі палітыкамі – лідарамі моладзевых партыяў ды грамадзкіх арганізацыяў пад назовам "Беларусь заўтра". Апрача іншых, у сустрэчы ўзялі ўдзел лідары Маладога Фронту, Задзіночаньня беларускіх студэнтаў ды моладзевага руху "Зубр".

У памяшканьні Вышэйшай школы журналістыкі, дзе ладзілася сустрэча з маладымі беларускімі палітыкамі, сёньня не хапіла месцаў для ўсіх ахвотных. Якая была мэта сёньняшняй сустрэчы? Гаворыць прадстаўнік Беларускага Інстытуту ў Варшаве, які наладзіў спатканьне, Вольга Гардзейчык.

(Гардзейчык: ) "Мы хочам прадэманстраваць маладым палякам, што можна чакаць ад Беларусі заўтра. На Беларусі мусіць аджыць пакаленьне старых выбаршчыкаў і прыйсьці пакаленьне выбаршчыкаў новых. Вядома, што маладыя выбаршчыкі будуць галасаваць за новых палітыкаў. А новыя палітыкі, гэта сёньняшнія лідары моладзевых фракцыяў апазыцыйных партыяў".

Прысутныя, а гэта былі ў асноўным польскія студэнты, пыталіся ў прадстаўнікоў Маладога Фронту, Маладой Грамады, моладзевай фракцыі АГП, Задзіночаньня беларускіх студэнтаў ды прадстаўнікоў руху "Зубр" пра цяперашнюю палітычную сітуацыю ў Беларусі, ды пра ўплыў, які на яе маюць моладзевыя апазыцыйныя арганізацыі. Паводле гасьцей зь Беларусі, папулярнасьць іхных арганізацыяў у краіне расьце, а гэта значыць, што цяперашняе беларускае кіраўніцтва ня мае шансаў на падтрымку з боку моладзі. Гаворыць Уладзімер Кобец з руху "Зубр":

(Кобец: ) "Сярод моладзі ад 18 да 25 год за Лукашэнку галасавалі лічаныя адсоткі, у той час як супраць яго галасавала пераважная большасьць моладзі – больш за 60%. Гэта паказвае, што ў дыктатуры няма будучыні".

У часе сустрэчы амаль усе беларускія госьці казалі пра неабходнасьць больш шчыльнага супрацоўніцтва з моладзевымі грамадзкімі рухамі ды палітычнымі партыямі з-за мяжы, у тым ліку з Польшчы, якая мае каштоўны досьвед барадзьбы з камуністычнай дыктатурай.

Гаворыць Таццяна Алесіна, прадсатўніца "Маладой Грамады":

(Алесіна: ) "Кантакты важныя для нас таму, што яны дазваляюць нам ня быць зацягнутымі ў багну маргіналізацыі, да статусу нейкіх напаўлегальных, закрытых структураў. Гэта кантакты, якія нас вучаць і пашыраюць наш сьветапогляд. Зрэшты, для сацыял-дэмакратаў, міжнародныя кантакты былі заўсёды важныя".

У супрацоўніцтве зацікаўленыя і палякі. Як сказаў радыё "Свабода" вядучы сустрэчы, вядомы публіцыст часопісу Newsweek Войцэх Мазярскі, тое, што адбываецца ў Беларусі ёсьць ледзь не дакладным адбіткам польскіх падзеяў 20-ці гадовай даўніны, і таму палякі зь непакоем сочаць за тым, што робіцца за іхнай усходняй мяжой.

(Мазярскі: ) "Мы ёсьць блізкімі суседзямі, маем шмат агульных традыцыяў, агульную гісторыю, і таму дзіўна было, б каб мы не цікавіліся беларускімі падзеямі".

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава