1. «Противопоставление официальным комментариям». Генпрокуратура передала в суд дело журналиста TUT.BY и врача БСМП
  2. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  3. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  4. Умер Ларри Кинг
  5. Цепи солидарности, около 100 задержанных. Что происходило в Беларуси 23 января
  6. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  7. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  8. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  9. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  10. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  11. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  12. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  13. В Беларуси с начала пандемии — 235 859 человек с COVID-19. Сколько новых случаев обнаружили за сутки
  14. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры
  15. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  16. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  17. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  18. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  19. В Борисове горел дом: погибли четыре человека
  20. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  21. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  22. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Столичная милиция сообщила о 100 задержанных
  23. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  24. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  25. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  26. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  27. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  28. В ТЦ «Пассаж» конфликт: предприниматели остались без света, работать не пускают охранники
  29. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  30. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе


Алесь ВАСІЛЬКОЎ,

Стары замак. Фота Radzima.org
Стары замак. Фота Radzima.org
Негледзячы на адсутнасць зацверджанага праекта, пачалася рэканструкцыя гістарычна-архітэктурнага помніка сусветнага значэння.

У любой цывілізаванай краіне перад пачаткам рэстаўрацыі ці рэканструкцыі гістарычнай пабудовы вядзецца грамадская дыскусія. Людзі могуць нават уплываць на распрацоўку праекта архітэктурнай спадчыны. У Беларусі ж схема захавання спадчыны пабудавана да прымітыўнасці проста: будынак знішчаюць, а на яго месцы ўзводзіцца новадзел (да прыкладу, чытаць ТУТ і ТУТ).

Па такой варварскай традыцыі гарадзенскія ўлады вядуць рэканструкцыю гістарычнай часткі горада. Насуперак здаровай логіцы і аўтарытэтнаму меркаванню вучоных. Знішчаюцца гістарычныя пабудовы без усялякага жалю. Помніцца, спытаў у аддзеле аховы помнікаў гісторыі і культуры гарвыканкама, чаму знеслі будынак мельніцы супраць заапарку. Дык мне яго загадчыца адказала, што ў мэтах пашырэння дарогі. Праз некалькі месяцаў на тым жа месцы, нават бліжэй да праезджага палатна, стаяла пабудова з сілікатных блокаў. Адзін былы чыноўнік неяк мне сказаў:

- Ды мне было напляваць, з чаго будзе пабудавана сцяна - ці з цэглы мінулых стагоддзяў, ці з сілікату. Галоўнае адрапартаваць: сцяна пабудавана!

Таму вестка аб пачатку работ на замчышчы грамадскасцю горада ўспрынята без аніякага энтузіязму. Такое ўражанне, што гарадскія ўлады не ўсведамляюць, што шмат чаго не дастае, каб пачынаць справу. Вось меркаванне гісторыка, аўтара выдатнай навуковай кнігі "Магдэбургская Гародня" Юрыя Гардзеева:

- Стары замак - самая вялікая наша каштоўнасць мінуўшчыны. Мала нават еўрапейскіх гарадоў, дзе захаваліся каралеўскія замкі. Мы маем аж два. Цэлы замкавы комплекс. А на Беларусі ўвогуле замкаў амаль не засталося. Важна мець на ўвазе пры пачатку работ, што замкавая гара пачала забудоўвацца на мяжы ХІ-ХІІ стагоддзяў. Спачатку замак быў драўляны з адной мураванай сцяной. Потым забудоўваўся і перабудоўваўся. На маю думку, ёсць два шляхі: пакінуць замак у такім выглядзе, як сёння. Альбо, калі прыступаць да яго рэканструкцыі, то толькі паводле сусветных методык.

І ўсё ж, нягледзячы на непадрыхтаванасць да рэстаўрацыйнай працы, яна ўжо ідзе. Яе кіраўнік, менскі архітэктар Уладзімір Бачкоў працуе ў "Гроднаграмадзянпраекце" з верасня мінулага года і з'яўляецца навуковым кіраўніком аб'екта. Старым замкам і ідэяй яго ўзнаўлення, менавіта так ён называе гэтую рэстаўрацыю, займаецца з сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Спачатку ён планаваў зберагчы: ХІІ стагоддзе - гатычную эпоху Вітаўта і ХVІ стагоддзе - Рэнесанс Стэфана Баторыя. Аднак ідэя не прыжылася. Сёння, па словах Бачкова, засталася толькі рэнесансная ідэя.

- Цяпер мы распрацоўваем эскізныя рашэнні ўсяго комплексу, і заказчык прыспешвае нас. Хочам прыступіць у першую чаргу да фрагментаў вежавай галерэі і вежы ад Нёмана. Аднак трэба спачатку паглядзець фундаменты, ці ёсць на іх высалы і макроты, а затым правесці гарызантальную і вертыкальную гідраізаляцыю. Уся складанасць у тым, што замак неаднаразова перабудоўваўся кожнае стагоддзе.У ім скляпеністыя памяшканні, лесвіцы двух узроўняў. Мяркую, што пад імі ёсць і сутарэнні. Трэба адкопваць браму, яна з трэшчынамі, сцены рухаліся. Але, паўтараю, першапачаткова трэба даследаваць фундамент.

Як атрымаецца на самой справе, пакуль невядома. Супакойвае ў пэўнай ступені тое, што сам Бачкоў разумее ўсю адказнасць як і тое, што працы тут непачаты край. Аднак не поўніцца аптымізмам доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч. Яго непакоіць адсутнасць зацверджанага праекта. А рэканструкцыя ўжо пачалася… На яго думку, патрэбна дэталёвая распрацоўка кожнага фрагмента будынка. Гэта звычайна вымагае болей часу, чым сама рэканструкцыя. Але больш за ўсё баіцца гісторык - непрафесійнасці. Ён працягвае:

- У нас для такой справы няма майстроў-спецыялістаў. Часта і кіраўнікі - людзі без ведаў. Яны не разумеюць, што руіны робяць большае ўражанне, чым новадзелы з сучасных матэрыялаў. Прыклад невуцтва - "рэстаўрацыя" Нясвіжскага замка і Верхняга горада. Такім чынам вынішчаецца гістарычная спадчына Беларусі і яе сутнасць. Таму грамадскасці, і не толькі ў Гародні трэба прымусіць уладу, каб Стары замак тэрмінова паставілі на КАНСЕРВАЦЫЮ. Нельга даваць псаваць нашы каштоўнейшыя помнікі.

Спачатку трэба пабудаваць нармальную сістэму рэстаўрацыі - навучыць кадры, стварыць адпаведную матэрыяльную базу.

Няма ў Беларусі і заводаў, якія робяць вялікапамерную гатычную цэглу ці дахоўку па старажытных рэцэптах спецыяльна для пабудоў мінуўшчыны. А таму і Стары замак можа напаткаць лёс Брыгіцкага манастыра ў Гародні. На ім некалі была аўтэнтычная дахоўка. Яе скінулі, растапталі, а замест прыбілі бляху-чарапіцу… Знішчылі такім чынам непаўторную ауру гэтай пабудовы.


А тым часам дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ўзахлёб ужо пачалі раскручваць і прапагандаваць "рэстаўрацыю" Старога замка.
-10%
-20%
-20%
-30%
-25%
-50%
-40%
-25%
0071674