Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Засуджаны на восем гадоў турмы былы рэктар Гомельскага мэдычнага інстытуту прафэсар Юры Бандажэўскі падаў скаргу ў жэнэўскае бюро Вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека.

Аналягічная скарга накіраваная і ў Міжнародны суд у Страсбургу. Пра гэта паведаміла жонка вязьня Галіна Бандажэўская, якая наведала мужа ў менскай вязьніцы на вуліцы Кальварыйскай.

У сваіх лістах зьняволены прафэсар скардзіцца на беспадстаўнае абвінавачаньне ў хабарніцтве і незаконны прысуд.

Скаргі ў згаданыя ўплывовыя міжнародныя арганізацыі накіраваў і асуджаны прарэктар мэдінстытуту Ўладзімер Раўкоў.

Казімер Яноўскі, Гомель