Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Зянон Пазьняк даслаў у Беларусь паведамленьне "Аб палітычным моманце", у якім цьвердзіць, што Лукашэнка прайграў выбары ў Палату Прадстаўнікоў і што БНФ "Адраджэньне" й КХП-БНФ на будучых прэзыдэнцкіх выбарах выставяць адзінага кандыдата ад "Беларускага вызвольнага руху й усёй вольнай Беларусі". З.Пазьняк заклікае беларусаў ня верыць аб'яднанай апазыцыі, прадстаўнікі якой "адзін раз зрабілі шкоду Беларусі й дапамаглі прыйсьці да ўлады Лукашэнку". Ад імя КХП-БНФ і БНФ "Адраджэньне" З.Пазьняк называе кіраўніка місіі АБСЭ ў Беларусі пасла Г.-Г. Віка пэрсонаю нон-грата й прапануе апошняму пакінуць краіну.

Радыё Рацыя