Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі, камэнтуючы Радыё Рацыі адкрыцьцё першае сэсіі так званай Палаты Прадстаўнікоў 2-га скліканьня, назваў дэпутатаў палаты "самазванцамі, гатовымі працаваць у парлямэнце, які ня мае абсалютна ніякіх паўнамоцтваў". С.Шарэцкі нагадаў, што заходнія краіны па-ранейшаму ўважаюць Вярхоўны Савет за адзіны легітымны заканадаўчы орган Беларусі. "Палата прызнаная ў сьвеце ня будзе", - прагназуе сьпікер. "Значна зьменшаныя функцыі, а таксама фарамат, у якім А.Лукашэнка правёў выбары ў палату, не дазваляюць лічыць гэты орган дэмакратычным і заканадаўчым", - заявіў С.Шарэцкі.

Паводле С.Шарэцкага, дэпутаты, якія пайшлі ў палату (маюцца на ўвазе спн. Абарамава й сп. Навасяд) страцілі статус дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня. Кіраўніцу грамадзкага аб'яднаньня "Яблоко" В.Абарамаву Шарэцкі назваў "прадстаўніцай інтарэсаў суседняй зь Беларусьсю дзяржавы - Расеі".

На думку сьпікера, прадстаўнікі афіцыйнага Менску "паспрабуюць выкарыстаць спн. Абарамаву й сп. Навасяда ў якасьці жупела для дэманстрацыі Захаду сваёй дэмакратычнасьці". Беларускі МЗС, па словах Шарэцкага, ужо робіць спробы дамагчыся запрашэньня дэпутатаў т.зв. палаты на паседжаньне Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ разам з дэпутатамі Вярхоўнага Савету. Аднак пасьля сустрэчаў з прадстаўнікамі эўрапейскіх парлямэнцкіх структураў Шарэцкі зрабіў выснову, што да прэзыдэнцкіх выбараў Захад будзе імкнуцца пазьбягаць кантактаў з прадстаўнкамі палаты.

Радыё Рацыя