Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У пракуратуры Беларусі пацьвярджаюць, што Віктар Рахманько быў затрыманы за межамі Менску, бо парушыў падпіску аб нявыезьдзе. Паводле прэсавага сакратара пракуратуры Аляксея Таранава, былы начальнік чыгункі "пагаджаецца, што вінаваты і ня мае прэтэнзіяў да праваахоўчых органаў", якія яго затрымалі.

Між тым, у пракуратуры не ўспрымаюць гэты ўчынак Рахманька як спробу ўцёкаў за мяжу. "Мне невядома, што Рахманько быў затрыманы пад Ваўкавыскам. Зараз ён дома, а сьледчыя рыхтуюцца прад'явіць яму абвінавачаньні. Яго падазраюць у шэрагу злачынстваў і трэба толькі дачакацца згоды Савету Рэспублікі на прыцягненьне яго да адказнасьці", — паведаміў Аляксей Таранаў.

Паводле іншых крыніцаў, Рахманько затрымалі ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці, і ёсьць дастаткова падставаў, каб меркаваць, што ён зьбіраўся зьбегчы ў Польшчу. Ваўкавыск разьмешчаны на адлегласьці 300 кілямэтраў ад Менску, і вэрсія пра тое, што былы начальнік чыгункі выбраўся зь сябрамі на шашлыкі, выклікае шмат пытаньняў.

Алег Грузьдзіловіч, Менск