Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Рашэньнем Навукова-мэтадычнае рады па пытаньнях гісторыка-культурнае спадчыны пры Міністэрстве культуры менскаму мэмарыяльнаму комплексу "Кальварыйскія могілкі" надалі статус гісторыка-культурнае каштоўнасьці першай катэгорыі.

Пра гэта паведаміла нам актывістка грамадзкага камітэту па ўратаваньні ўнікальнага кальварыйскага мэмарыялу Ала Сакалоўская.

Кальварыйскія могілкі — самыя старыя ў Менску. Тут пахаваныя многія дзеячы беларускае гісторыі й культуры. Аднак магілаў іхных ніхто не даглядаў, што давала ўладам фармальныя падставы для дазволу праводзіць на гэтым месцы новыя пахаваньні. Гэткім чынам унікальны мэмарыял апынуўся пад пагрозай зьнішчэньня.

Створаны сёлета грамадзкі камітэт якраз і дамагаўся наданьня яму статусу помніка, што дазволіла б абараняць мэмарыял з дапамогай адпаведнага заканадаўства. Тым больш, што першая катэгорыя гісторыка-культурнае каштоўнасьці залічае яе да аб'ектаў міжнароднага зацікаўленьня.

Валянціна Аксак, Менск
0058045