1. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  2. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  3. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  4. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  5. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  6. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  7. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  8. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  9. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  10. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  11. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  12. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  13. Был бедняком, но в 15 лет покорил дочь банкира (и сейчас у них трое детей). Киношная лавстори Суареса
  14. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  15. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  16. Студенту дали три года «химии», а он уехал за границу. Узнали, как ему это удалось
  17. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  18. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  19. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  20. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  21. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  22. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  23. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  24. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  25. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  26. Окончательное обвинение, гибель уроженки Беларуси, минус 200 тысяч долларов и крутые террасы — все за вчера
  27. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  28. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  29. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  30. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки


Учора Савет Міністраў зацьвярджаў праграму сваёй дзейнасьці на пяцігодку. І, натуральна, у цэлым яе ўхваліў. І ўжо заўтра Саўмін мае прадставіць сваю стратэгію ў камісіі "палаты прадстаўнікоў". Чаго можна чакаць ад новага ўраду? Камэнтар эканаміста, экспэрта Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Міхаіла Залескага

(Залескі: ) "Зьяўленьне чарговай урадавай праграмы ня ёсьць надзвычайным здарэньнем дзеля нашага краю, гэтак сама як і зьяўленьне чарговага ўраду.

Безумоўна, дакумэнты такога кшталту рыхтуюцца буйнымі групамі спэцыялістаў. Адмыслоўцы ў галіне прагназаваньня і плянаваньня ў нас ёсьць. Іхная кваліфікацыя бясспрэчная. Праграмы атрымліваюцца дасканалыя.

Каб жыцьцё было такое, як праграмы. Не атрымліваецца. Чаму? Адказу на тое ў праграме няма і быць не павінна. Бо адказы на гэтыя пытаньні маюць палітычны, альбо палітыка-эканамічны характар.

Па-першае, ці здольны хто-небудзь паставіць пад праграмай сваё імя, як той Гайдар у Расеі, альбо Бальцаровіч у Польшчы? Не. Таму што гэта праграма не стваральнікаў канцэпцыяў, а выканаўцаў.

Па-другое, калі гэтая праграма нават найлепшых выканаўцаў, то ці здольныя яны дасягнуць новай мэты, калі ідуць у тым самым накірунку, што і іхныя папярэднікі? Не. Таму што накірунак вызначае адзін чалавек — прэзыдэнт.

Па-трэцяе. Нават пры захаваньні пэўнага кірунку можа быць паляпшэньне жыцьця, калі рух паскараецца, арганізаванасьць узмацняецца, ці то адбываецца якое яшчэ ўдасканаленьне. Дзеля таго павінныя быць зьмененыя некаторыя базавыя прынцыпы і падыходы. Маю на ўвазе прамысловую і аграрную палітыку, дзеяньні ў галіне прыватызацыі і, самае галоўнае, заканадаўчыя рамкі, што ствараюць упэўненасьць у інвэстараў. Пытацца пра тое, ці гарантуе іх новая праграма, марны занятак.

Калгасы застаюцца? Застаюцца. Гіганты вытворчасьці, гэтыя сьвяшчэнныя каровы савецкіх часоў, застаюцца. А карміць іх трэба зь бюджэту. Грувасткая сыстэма кантралюючых і надзорчых інстанцыяў застаецца таксама. Нават узмацняецца.

Бюджэтныя праблемы будуць надалей невырашальныя, дзеля таго, што Нацыянальны банк ня мае стымулаў дзеля ўзгадненьня сваіх дзеяньняў зь Міністэрствам фінансаў.

То чаго мы павінны чакаць ад новай праграмы? Таго эфэкту, каторы дае напачатку новая мяцёлка. Яна лепей мяце. Вось і новы ўрад з новай праграмай будзе яшчэ крыху выціскаць апошнія кроплі з народнай гаспадаркі, бы то са старога лімону.

Трыюмфу адміністрацыйнага рэсурсу ня будзе. Але інэрцыя ў Беларусі — рэч істотная. Так што жыць будзем. Як той казаў: горай чым учора, але лепей чым заўтра".
-50%
-30%
-10%
-50%
-35%
-10%
-20%
-20%
0068422