Общество


Камэнтуючы гэтую падзею, дырэктар Міжнароднага Інстытуту Палітычных Дасьледваньняў Вячаслаў Пазьняк адзначыў, што "альтэрнатывы для Беларусі тады проста не існавала. Яна ня мела тэхнічных магчымасьцяў падтрымаць ядзерную зброю нават ў бясьпечным стане".

У выніку свайго кроку Беларусь атрымала палітычнае прызнаньне з боку міжнароднай супольнасьці, магчымасьць паўнавартаснага міжнароднага супрацоўніцтва". Аднак, паводле Вячаслава Пазьняка, Беларусь не атрымала дастатковай матэрыяльнай кампэнсацыі з боку ЗША на падставе гэтак званай праграмы Нана-Лугара, ні з боку Расеі за разшчапляльныя матэрыялы.

Трэба нагадаць, што рашэньне Кангрэсу ЗША было зьвязанае з пагаршэньнем сытуацыі ў галіне дэмакратыі з выкананьня правоў чалавека ў Беларусі.

Мы зьвярнуліся па камэнтар да былога міністра замежных справаў Беларусі Андрэя Саньнікава.

(Бандарук: ) "Спадар Саньнікаў, як Вы лічыце, наколькі была важная гэтая падзея – вывад апошняга боезараду з тэрыторыі Беларусі?"

(Саньнікаў: ) "Гэта важна. Мы ведаем, што Лукашэнка падтрымліваў вывад апошняга зараду ня толькі пад ціскам Масквы ён гэта зрабіў, бо гэта павінна было адбыцца недзе ў 1995 годзе. Тое, што Беларусь не атрымала, гэта так. Таму што менавіта Лукашэнка прыпыніў зьнішчэньне стартавых пляцовак для ракет СС25 ці РС12. Паколькі Беларусь зрабіла першыя крокі ў гэтым кірунку, а гэта значыць, ня толькі падпісала Лісабонскі пратакол аб пераемнасьці гэтых абавязацельстваў СССР і першай стала ўдзельнікам Дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі – я ведаю, бо размаўляў тады з асобамі, якія займаліся і ў Міністэрстве абароны і ў Дзярждэпартамэнце, што для Беларусі па праграме Нана-Лугара зрабілі больш прапарцыйна, відавочна, чым для Казахстану і Ўкраіны. Уключылі ў гэтую дапамогу нават экалягічную рэабілітацыю месцаў дысклякацыі ядзернай зброі.

Беларусь магла атрымаць значна больш, чым атрымала. А не атрымала, бо Лукашэнка адмовіўся зьнішчыць. Гэта нават не мае дачыненьне да сытуацыі ў Беларусі наўпроставага, але ўскосна – зразумела, якія тут улады".

(Бандарук: ) "Спадар Саньнікаў, а што Вы думаеце наконт такіх выказваньняў беларускага кіраўніцтва, што вывад ядзернай зброі быў наагул памылкай?"

(Саньнікаў: ) "Як можна камэнтаць глупства? Мы маглі б атрымаць добрую падтрымку. І так гэтыя крокі, што рабіліся ў 92-м, 93-м і далей, - яны павялічылі вагу Беларусі ў сьвеце. І міжнародныя кантакты на гэтым падмурку маглі б разьвівацца выдатна. Калі б зброя засталася, Лукашэнка быў бы эўрапейскім Саддамам".

Кастусь Бандарук, Прага
Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-35%
-10%
-50%
-20%
-30%
-20%
-10%
-30%