Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Раніцай кіраўніка Свабоднага прафсаюзу МТЗ Вячаслава Козела, які прыехаў на працу ў офіс, чакала непрывабнае відовішча.

(Козел: ) "Уваходныя дзьверы ня проста разламаныя, а іх нават зьнесьлі. У памяшканьні ўсё раскіданае па падлозе. Тут былі ўсе дакумэнты — фінансавыя, статутныя, дакумэнты на рэгістрацыю. Што з гэтага зьнікла, я пакуль нават не магу сказаць. Але чаго няма дакладна, дык гэта прафсаюзнага абсталяваньня. Няма друкарнай машынкі, факса, тэлевізара, мэгафона. Зьнік нават наш сьцяг Свабоднага прафсаюзу мэталістаў.

Ня толькі павыкіданыя з шуфлядаў рэчы, але й частка маёмасьці скрадзеная. Гэтая акцыя скіраваная супраць работнікаў трактарнага заводу — сяброў Свабоднага прафсаюзу".

Паводле ягоных словаў, цяперашнія падзеі вакол офісу Свабоднага прафсаюзу маюць дачыненьне да падзеяў мінулага тыдня. 19 лістапада адміністрацыя трактарнага заводу, паводле загадаў генэральнага дырэктара МТЗ Міхаіла Лявонава, паспрабавала канфіскаваць прафсаюзнае памяшканьне. Аднак гэтаму перашкодзілі рабочыя. На сходзе прафсаюзнай суполкі яны вырашылі ахоўваць памяшканьне.

Цягам тыдня і ўдзень, і ўначы рабочыя не пакідалі офісу. Аднак ўчора ахову ўрэшце зьнялі. Гэткае рашэньне прынялі пасьля неафіцыйных кантактаў з прадстаўнікамі адміністрацыі МТЗ, якая паабяцала не чапаць офісу.

Сёньня з прычыны разгрому сябры Свабоднага прафсаюзу выклікалі сьледчую групу з Партызанскага райаддзелу міліцыі. Паводле папярэдніх зьвестак, напад на прафсаюзны офіс учынілі супрацоўнікі службы бясьпекі МТЗ. Вось што паведаміў з гэтай нагоды працоўны мэханазборачнай вытворчасьці МТЗ Герман Абрамаў:

(Абрамаў: ) "Рэч у тым, што Лукашэнка даў прамое ўказаньне Лявонаву любымі сродкамі зьнішчыць Свабодны прафсаюз на Менскім трактарным заводзе. Гэтак жа, як у свой час тое было зроблена на МАЗе. І адміністрацыя пачала зьняважліва дзейнічаць, ігнаруючы законы аб прафсаюзах, канвэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы. Кіраўніцтва заводу адмаўляецца весьці з намі перамовы. Вось такімі барбарскімі мэтадамі яны выжываюць нас".

Міхал Стэльмак, Менск