1. За сутки в стране 1214 новых случая COVID-19, десять скончавшихся
  2. Что происходит в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  3. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  4. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  5. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  6. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  7. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  8. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  9. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  10. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  11. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  12. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  13. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  14. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 10 мая
  15. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  16. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  17. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  18. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  19. «Лукашенко хочет исключить собственное переизбрание в 2025 году». Эксперты — об усилении Совбеза
  20. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  21. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  22. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  23. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  24. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  25. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  26. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  27. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  28. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  29. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  30. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?


Вядомы тэлежурналіст Павал Шарамет выступіў сьведкам на працэсе па справе Ігнатовіча ды іншых, каго абвінавачваюць у забойствах людзей ды выкраданьні Зьмітра Завадзкага.

Былы генэральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў пэўны час правёў у Расеі — адседжваўся ў адным з манастыроў, дзе яго ахоўвалі манахі. Гэта, паводле крыніцаў зь менскага абласнога суду, заявіў сёньня Павал Шарамет судзьдзям. Шарамет, выкладаючы сваю вэрсію зьнікненьня Завадзкага, заявіў у судзе, што падазрае пэўных асобаў з кіраўніцтва Беларусі ў датычнасьці да гэтага злачынства.

Шарамет нібыта спасылаўся на зьвесткі, атрыманыя непасрэдна ад Алега Бажэлкі, калі той хаваўся ў манастыры ў Расеі. Павал Шарамет, аднак, ня лічыць, што суд здолее выклікаць былога генэральнага пракурора на допыт. Паводле журналіста, праўду пра зьнікненьне Завадзкага ды іншых вядомых зьніклых ад грамадзкасьці будуць хаваць і далей.

Выйшаўшы з суду, Павал Шарамет даў інтэрвію Радыё Свабода:

(Шарамет: ) "Рэч у тым, што я даў падпіску пра нераскрыцьцё тайны суда, таму не магу адказна распавесьці пра тое, што адбывалася на самім судзе. Я магу толькі выказаць свае ўражаньні ад таго, што там убачыў.

Я лічу, што людзі, якіх абвінавачваюць у выкраданьні Завадзкага, насамрэч жахлівыя людзі, ёсьць падставы падазраваць іх у забойствах. Але ў справе Завадзкага яны былі толькі "звеном в цепи", супроць Завадзкага дзейнічалі спэцслужбы. Маю такое ўражаньне, што суд будзе хуткі, пакараньне будзе жахлівае, і ўсёй праўды мы не атрымаем".

(Карэспандэнт: ) "А які палітычны падтэкст вашай вэрсіі? Вы можаце патлумачыць, чаму беларускае кіраўніцтва, паводле вас, перасьледавала менавіта Завадзкага?"

(Шарамет: ) "Я магу выказаць толькі асабісты пункт гледжаньня, які ў мяне склаўся пасьля размоваў з Бажэлкам, сьледчымі пракуратуры, Алкаевым ды іншымі ўплывовымі асобамі, якія ў розны час былі ўцягнутыя ў гэтую справу.

Як мне падаецца, да зьнікненьня Зьмітра Завадзкага датычныя структуры вакол Віктара Шэймана. Шэймана падазраюць у незразумелых тайных апэрацыях са зброяй, у тым ліку і са зброяй, якая ішла ў Чачэнію, і менавіта яго зьвязваюць са зьнікненьнем Завадзкага.

Пра гэта казаў і Бажэлка, калі ён знаходзіўся ў Расеі. І таму я лічу, што непасрэдна Лукашэнка зьвязаны са зьнікненьнем Завадзкага, але калі сьледчыя органы (і Бажэлка ў тым ліку) выйшлі на сьлед Шэймана, выйшлі на сьлед Паўлічэнкі — і стала зразумела, што гэтая вярхушка вакол Лукашэнкі датычная да зьнікненьня Завадзкага і іншых асобаў — вось у той час сьледзтва спынілі, а ўсю праўду пахавалі".

Пасьля свайго пэсымістычнага прагнозу адносна працэсу, які цяпер ідзе ў Менску над верагоднымі выкрадальнікамі Завадзкага, Шарамет усё ж заявіў, што ён перакананы — праўда стане вядомая. Ён лічыць, што гэта адбудзецца пасьля зьмены палітычнага кіраўніцтва краіны. Беларусь чакае шэраг працэсаў паводле гучных зьнікненьняў, мяркуе Павал Шарамет.

Журналіст таксама пашкадаваў, што ня мае паўнамоцтваў сьледчага ці пракурора. На ягоную думку, магчымасьцяў знайсьці сапраўдных вінаватых у зьнікненьні Завадзкага дастаткова, толькі ўлады не жадаюць іх выкарыстоўваць.

Алег Грузьдзіловіч, Менск
-10%
-30%
-20%
-12%
-21%
-10%
-10%
-15%
-10%
-50%
0069757