За савецкім часам на сцяне пабудовы была нават мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка. Гарадскія ўлады не здолелі даць рады аварыйнай пабудове і прадалі яе прыватнікам.
Новы ўласнік планаваў зрабіць там забаўляльны цэнтр з боўлінгам, кафэ, барам. Аднак высветлілася, што ў гэтым месцы грунтовыя воды падыходзяць надта блізка да паверхні зямлі. Таму нельга ў падвальным памяшканні зрабіць боўлінг. Да канца года ўладальнік прыме рашэнне, ці рэстаўраваць будынак, ці знесці яго і будаваць новы.
Дырэктар музэю Якуба Коласа ў Мінску Зінаіда Камароўская пра пагрозу над школай, дзе выкладаў класік, не чула. У інтэрв'ю Еўрарадыё яна зазначыла, што важней выратаваць дом у Пінску, дзе жыў Якуб Колас.
Камароўская: Там унутры (я была там гады 2-3 таму) і печ, і дзверы, і падлога — усё, як было пры Коласу, калі ён там кватараваў. І колькі мы ні падымалі пытанне ў Міністэрстве культуры і мясцовых уладаў — нічога не атрымалася, бо там вельмі многа прапісана людзей. І неабходна выдзяляць тады кватэры гэтым людзям.
Лёсам пінскіх будынкаў спн.Камароўская заклапочаная. Досвед купалаўскага музэя (які прывёз фрагмэнты гатэлю "Масква", дзе скончыў сваё жыццё Янка Купала) яна лічыць не дужа прыдатным. Дырэктарка коласаўскага музэя лічыць неабходным ушанаваць памяць класіка ў мясцінах, звязаных з яго імем.
Камароўская: Тут жа стаіць пытанне не аб тым, каб мы ў музей у Мінск узялі дзверы ад школы ці акно нейкае ад школы. Калі ёсць магчымасць, то мэтазгодна там што-небудзь стварыць.

Глеб Паўлоўскі