Сёньня ўдзень у Барысаве на Батарэях сьпiлавалi два крыжы.

Батарэі для Барысава — гэта тое самае, што Курапаты для сталіцы. Менавiта на Батарэях былi расстраляныя тысячы жыхароў Барысаўшчыны i навакольля. Мясцовыя дэмакраты штогод на Дзяды спрабуюць ладзiць на Батарэях нейкiя iмпрэзы.

Як паведамiў "Нашай Нiве", лiдэр мясцовай суполкi Партыi БНФ Сяргей Салаш крыжы сьпiлавалi супрацоўнiкi УП "Жыльлё". Што за афiцыйная прычына, пакуль невядома.

Адзiн з крыжоў быў пастаўлены ў гонар ахвяраў галоднага бунту 1930‑ых гадоў, ён прастаяў болей за год, а другi — у гонар Юркi Монiча — быў усталяваны 23 траўня.

Паводле iнфармацыi Сяргея Салаша, крыжы сьпiлавалi бэнзапiлой. Крыж Юркi Монiча расьпiлавалi на некалькi кавалкаў.

Нагадаем, што 23 красавiка быў выкапаны крыж у Дражне (Старадароскi раён), усталяваны чатырма днямi раней у памяць пра дзесяткi забiтых савецкiмi партызанамi вяскоўцаў. Таксама за ўсталяваньне крыжу на 15 сутак арышту былi арыштаваныя палiтык Вячаслаў Сiўчык i журналiст Вiктар Хурсiк.

Зьмiцер Панкавец
-10%
-21%
-15%
-15%
-25%
-17%
-10%
-55%
-10%
-20%
0072330