Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Дапытвалі журналіста ОРТ Зьмітра Наважылава і апэратара Паўла Гельбаха. Пасьля слуханьняў яны адмовіліся кантактаваць з журналістамі, спаслаўшыся на падпіску аб нераскрыцьці таямніцы.

Тымчасам, паводле іншых крыніцаў, сьведчаньні супрацоўнікаў ОРТ не дадалі нічога новага да зьвестак, якія падало суду сьледзтва. Допыт журналіста ОРТ Паўла Шарамета, які доўгі час быў кіраўніком зьніклага апэратара Завадзкага, павінен адбыцца ў панядзелак, 26 лістапада.

Алег Грузьдзіловіч, Менск
,