Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


У адрозьненьне ад дзейнага закону, ён прадугледжвае абавязковае разьмеркаваньне студэнтаў.

Сёньня разьмеркаваньне маладых спэцыялістаў рэгулюецца толькі падзаконнымі актамі. Цяпер прапануецца ўвесьці гэтую норму ў заканадаўства. Супраць разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ актыўна выступае дэпутат Уладзімер Навасяд, па ініцыятыве якога сёлета было сабрана каля 35 тысячаў подпісаў студэнтаў супраць разьмеркаваньня. Спадар Навасяд лічыць, што разьмеркаваньне супярэчыць Канстытуцыі, якая гарантуе права на выбар прафэсіі ды працы. Таму Ўладзімер Навасяд хоча пераканаць дэпутатаў зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб праверыць, ці адпавядае разьмеркаваньне Асноўнаму закону.

Дарэчы, Рацыі сталі вядомыя некаторыя лічбы статыстыкі разьмеркаваньню. Як высьветлілася, у гэтай сфэры сытуацыя проста абсурдная. Напрыклад, сёлета менскія ўстановы адукацыі мелі патрэбу ў 51 спэцыялісьце па беларускай мове й літаратуры, аднак чамусьці разьмяркаваных было значна больш - 132 чалавекі. Аналягічная сытуацыя склалася з настаўнікамі францускай мовы, якіх патрабавалася 7, а было разьмеркавана 44. Дарэчы, зь іх толькі 13 маладых спэцыялістаў прыбылі на новае месца працы. На настаўнікаў пачатковых клясаў паступілі 82 заяўкі, а разьмеркаваных спэцыялістаў было 165. Зь іх працаваць па разьмеркаваньні пачаў толькі 101 чалавек.

Дарэчы, згодна ўрадавай пастанове, у тым выпадку, калі малады спэцыяліст не працуе па разьмеркаваньні, ён ня можа быць залічаны на працу на працягу двух гадоў на любое прадпрыемства незалежна ад формы ўласнасьці. Такім чынам, на думку Навасяда, прыведзеныя лічбы сьведчаць пра тое, што разьмеркаваньне проста павялічвае беспрацоўе.

Аліна Ісакоўская

Радыё Рацыя