Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112

Общество


У Курапатах дзень і ноч працягваецца дзяжурства абаронцаў мэмарыялу. Праўда, у ноч на пятніцу ў лягеры абаронцаў начавалі ўсяго тры чалавекі: адзін сябра Беларускай Партыі Свабоды й двое "зуброў". Але дзяжурныя кажуць, што мэмарыялізацыя Курапатаў сіламі валянтэраў ужо ідзе поўным ходам.

На апошняй сустрэчы сябраў ініцыятывы "Моладзь у абарону Курапатаў", быў распрацаваны плян самастойнай мэмарыялізацыі ўрочышча: на першым этапе па ўсім пэрымэтры пахаваньняў павінны паўстаць крыжы - як сымбалічная агароджа, якая павінна спыніць аматараў пікнікоў ды выгулу сабак. Другі этап прадугледжвае пабудову некалькіх часовых драўляных каплічак. І, нарэшце, трэці - усталяваньне Сьцяны Памяці зь бярвеньняў, да якой можна было б прымацаваць таблічкі з імёнамі людзей, што маглі быць закатаваныя й пахаваныя ў Курапатах. Рашэньне пра самастойную мэмарыялізацыю было прынятае ў той жа дзень, калі ініцыятыва "За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты" чарговы раз спрабавала зладзіць сустрэчу з чынавенстам, адказным за пашырэньне кружной дарогі. (Нагадаем: тады, у панядзелак, на запрашэньне адгукнуліся адно некалькі афіцыйных асобаў). Сябры ініцыятывы "Моладзь у абарону Курапатаў" па-ранейшаму ня вельмі вераць у пасьпяховасьць гэтых перамоваў.

Прэсавы сакратар Маладога Фронту Аляксей Шэін: - Мы слаба верым, што перамовы з уладамі могуць нешта даць, але гэта ня значыць, што тут створаныя нейкія дзьве розныя ініцыятывы. Я ведаю, што на паседжаньні ініцыятывы "За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты" прынялі рашэньне падтрымаць такую мэмарыялізацыю: у прыватнасьці, вось гэтую пастаноўку крыжоў... Тое, што пачалося зараз і актыўна ідзе, - гэта ўсталяваньне крыжоў па пэрымэтры Курапатаў. Гэта значыць, што ствараецца своеасаблівая агароджа, псыхалягічны такі фон, каб людзі перасталі нарэшце там з сабакамі выгульвацца. Гэта - першачарговая задача зараз, і людзі гэтым займаюцца: ёсьць адпаведны рыштунак...

Пасьля таго, як выпаў сьнег, ва ўрочышчы на ноч застаюцца самыя моцныя, - заявіў Рацыі сябра БПС Аляксей, адзін зь нязьменных дзяжурных. З нашай размовы я зразумела, што на практыцы ажыцьцяўленьне пляну "самастойнай мэмарыялізацыі" вымагае пакуль што страшэнных высілкаў: хлопцам патрэбная дапамога.

RR: - Колькі чалавек рэальна працуе над крыжамі?

Аляксей: - Чалавек пяць, ня больш.

RR: - Ня толькі ж вы, ахоўнікі Курапатаў, павінны гэтым займацца, так? Усе могуць займацца, хто прыходзіць сюды?

Аляксей: - Добра было б, каб прыйшлі. Мы толькі будзем рады.

Будаўнічыя працы ва ўрочышчы таксама працягваюцца, - паведаміў Аляксей. Рабочыя ачышчаюць зону, дзе быў павалены лес, і спрабуюць асушыць мясцовасьць на процілеглым ад лягеру баку шашы. Апошняе, па назіраньнях Аляксея, можа ўяўляць небясьпеку для мэмарыялу.

Аляксей: - З таго боку балота, на тым баку дарогі, увесь час стаіць вада. Таму каб спусьціць ваду, каб вада не размывала падэшвы дарогі, яны кладуць трубы пад дарогаю. І гэтая вада будзе сьцякаць туды, дзе стаіць Крыж Пакуты.

Размоваў пра тое, каб афіцыйна спыніць варту ў Курапатах, пакуль не вядзецца.

Вольга Бабак

Радыё Рацыя