Поддержать TUT.BY
142 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  2. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  3. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  4. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  5. «Больше 1000 долларов за две недели». Бухгалтер на пенсии открыла онлайн-школу и учит печь хлеб
  6. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  7. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  8. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  9. Последняя официальная статистика по коронавирусу в Беларуси: за сутки умерло 10 человек
  10. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  11. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  12. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  13. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  14. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  15. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  16. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  17. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  18. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  19. Что сейчас происходит между Россией и Украиной и при чем тут Беларусь: поясняем простыми словами
  20. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  21. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  22. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  23. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  24. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  25. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  26. «По фестивалю решили ударить». Директор «Славянского базара» о том, что вокруг него происходит
  27. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  28. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  29. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  30. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам


Беларускае чынавенства зноў апанаваў жах. У краіне распачаліся чарговыя паказальныя карупцыйныя справы. Першая тройца "ахвярных казлоў" ужо вядомая: начальнік чыгункі Віктар Рахманько, кіраўнік "Атланту" Леанід Калугін, дырэктар стадыёну "Трактар" Уладзімер Алейнікаў. Хто ж наступны трапіць пад антыкарупцыйны нож

З прыходам да ўлады Лукашэнкі антыкарупцыйныя кампаніі ў Беларусі сталі бадай што звыклаю зьяваю. І рэч ня ў тым, што Лукашэнка гэткі бескампрамісны барацьбіт з хабарнікамі й раскрадальнікамі дзяржаўнага майна. Ад самага пачатку сваёй палітычнае кар'еры антыкарупцыйныя кампаніі патрэбныя Лукашэнку для рэалізацыі папулісцкіх мэтаў. Раней на "антыкарупцыйным кані" ён апынуўся на прэзыдэнцкім пасадзе, зараз час ад часу такім жа чынам спрабуе там утрымацца. І чым горш жывецца беларусам, тым актыўней шукае ворагаў Лукашэнка. Калі б ён насамрэч імкнуўся зьліквідаваць карупцыю ў краіне, то не ствараў бы ўмоўва для яе існаваньня й урэшце не прызначаў бы на адказныя пасады несумленных людзей. А тут складаецца ўражаньне, што Лукашэнка наўмысна падбірае скампрамэтаваныя кадры.

Да прыкладу, той жа Віктар Рахманько. Да прызначэньня на пасаду начальніка ўсяе Беларускае чыгункі кіраваў яе Баранавіцкім аддзяленьнем і зарэкамэндаваў сябе, мякка кажучы, ня з самага лепшага боку. Прынамсі, баранавіцкія праваахоўныя органы мелі шмат пытаньняў да спадара Рахманько. Але яму ня толькі ўдалося выйсьці сухім з вады, але й пайсьці на павышэньне. Кажуць, што за яго хадайнічаў колішні кіраўнік прэзыдэнцкай Адміністрацыі Міхаіл Мясьніковіч.

Больш за тое, Лукашэнка неаднойчы публічна хваліў Віктара Рахманько, ставіў яго ў прыклад іншым гаспадарнікам. Галоўны чыгуначнік імкнуўся ўсяляк дагадзіць свайму прэзыдэнту. Падчас традыцыйных сэлектарных нарадаў Віктар Рахманько шчодра выдзяляў на сяўбу ці жніво дызэльнае паліва ды іншыя нафтапрадукты. А напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў Беларуская чыгунка фундавала некаторыя агітацыйныя акцыі ў падтрымку Лукашэнкі. Сярод іншага, чыгунка была фундатарам гастроляў па Беларусі расейскага вайсковага ансамблю "Блакітныя бэрэты", які актыўна агітаваў за Лукашэнку.

Словам, Віктар Рахманько верна служыў свайму патрону, імкнуўся падлабуніцца іншых уплывовых асобаў. Напрыклад, у дамах, збудаваных Беларускай чыгункаю, па вельмі нізкіх коштах набылі сабе кватэры некаторыя чыноўнікі й супрацоўнікі праваахоўных органаў. Зараз гэта інкрымінуецца спадару Рахманько як злоўжываньне службовым становішчам. Праўда, зусім верагодна, што некаторыя з ашчасьліўленых галоўным чыгуначнікам чыноўнікаў неўзабаве таксама трапяць у лік карупцыянэраў. Бо Лукашэнка публічна заявіў, што ў ягоным сьпісе каля 15 "кандыдатаў у карупцыянэры". Паводле зьвестак Рацыі, у хуткім часе адбудзецца "чыстка" ўсяго кіраўніцтва Ўпраўленьня Беларускае чыгункі. Нагадаем, што адзін з намесьнікаў спадара Рахманько ўжо знаходзіцца за кратамі.

Апроч чыгуначнікаў, па інфармацыі Рацыі, у "чорным" сьпісе Лукашэнкі знаходзяцца таксама й чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя й нават рэктар Белдзяржунівэрсытэту Аляксандар Казулін. Увогуле, як запэўніў карэспандэнта Рацыі адзін з кіраўнікоў праваахоўных органаў, зьвінаваціць у карупцыі зараз можна любога чыноўніка, а тым больш гаспадарніка. Так што няма сумневу, даведзены Лукашэнкам плян выяўленьня 15 карупцыянэраў будзе выкананы.

Ян Мікалаеў

Радыё Рацыя
-20%
-50%
-15%
-20%
-25%
-20%
-10%
-10%
-30%