Звычайна ЖЭСы разбiраюцца з неплацельшчыкамi проста - адключаюць камунальныя паслугi. Але як даведалася Еўрарадыё, даўжнiка могуць i працаўладкаваць у ЖЭС дворнiкам. Гэта звычайная практыка, расказала нам бухгалтар Мiнскага ЖЭС №22:

"Гэта абавязкова, мы таксама працаўладкоўваем, але гэта звычайна. Усе так робяць. Працаўнiкамi па комплекснай уборцы, - дворнiкамi".

Па словах бухгалтара, неплацельшчыку прапаноўваюць iсцi працаваць дворнiкам. Але спярша яму трэба напiсаць заяву, што ён абяцае не пiць:

"Ён не працуе, так. Па гэтай прычыне не плацiць. Мы прапаноўваем iсцi працаваць да нас. Толькi ён адразу пiша заяву, што калi будзе пiць, то мы яго адразу ж звальняем. Ну, i некалькi месяцаў трымаем, пакуль ён не пагасiць запазычанасць. Калi нармальна працуе, то так i працуе далей".

У ЖЭСе №22 такiх даўжнiкоў чатыры чалавекi. А некаторыя так i засталiся працаваць, нават пакрыўшы доўг:

"У нас такiх тры цi чатыры чалавекi. У нас ёсць такiя, якiя былi неплацельшчыкамi, а цяпер засталiся i працуюць".

Запазычанасць у такiх даўжнiкоў вылiчваюць з заробку. I нават пасля таго, як яны ўжо аддалi доўг. "А што?, - кажуць у ЖЭСе, — ёй галава не балiць:

"Парахiмовiч у нас ужо 5 цi 6 год працуе, яна напiсала заяву, i я кожны месяц з яе ўтрымлiваю, а ў яе i галава не балiць".

У астатнiм ЖЭСы з неплацекльшчыкамi змагаюцца звычайна, - адключаюць iм элекрычнасць.

Наста Iгнатовiч
-50%
-10%
-10%
-30%
-50%
-15%
-50%
-10%
-50%