Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Ну вось і скончыўся фолькавы фэст ТАЎКАЧЫКІ, што праходзіў 17-19 лістапада ў тэатры Унівэрсітэта культуры. Агулам выступіла 14 беларускіх гуртоў. Дастаць кьвіткі на канцэрты было амаль немагчыма. Па меркаваньню, крэатару фэсту, Юрася Выдронка мы нават трошкі спазьніліся.

Ва Эўропе такія фэсты ўжо зазвычай. Але на абсягах былога хаўрусу галечы (пралетарыяў) сярод падобных імпрэзаў існуе толькі «Галасы Азыі», ды й тыя хіляцца да папсовасьці. Мы ж – да аўтэнтычнасьці. Цікаўнасьць да фольку ў Беларусі расьце штогод. Беларускія этна-гурты множацца і па папулярнасьці не саступаюць іншым. Іх лашчаць сваёй пашанай і медыа, й моладзь. Чаму гэта так? Цяжка сказаць. Мажліва, адказ трэба шукаць у мэнтальнасьці беларуса. Чаму менавіта ў нас так моцна захаваліся паганскія звычаі, якія напрацягу тысячагоддзяў не змагло зьнішчыць хрысьціянства. У старых пануе ўсё тое ж сьветаўспрыняцьце. Яны вымяраюць час ад аднаго паганскага сьвята да іншага. Прынамсі, колькі гадоў таму паганскае сьвята Дзяды было дзяржаўным. Але на многае ўжо мы забыліся. Сучаснае пакаленьне было чымсьці вырвана з гэтага кола пераемнасьці. Можа таму сёньняшняя папулярнасьць фольку, гэта лягічная і прадказальная зьява?

Беларускія фольк-гурты маюць сваіх прыхільнікаў і ў Эўропе. Яны заварожваюць тамтэйшых музыкаў сваёй натуральнасьцю й сьвежасьцю. Дарэчы, Беларусь мае ўсе шанцы стаць фолькавай меккай Эўропы. Беларускай энцыкляпедыяй выдадзена каля 40 тамоў фальклору. Гэты матэрыял у нас вельмі добра захаваўся. Цяжка яшчэ ў якім-небудзь краі знайсьці бабульку, якая раскажа вам легенду ці прасьпявае песьню, што гучалі шчэ ў часы Вялікага княства. Файна й тое, што справа на першым фэсьце фольку не сканае.

Як сьведчыць мэнэджэр кампаніі Aria Records Алекс Раманоўскі, адзін з тых, хто зладзіў фэст ТАЎКАЧЫКІ, наступным годам фестываль будзе значна буйнешы. “Магчыма, ён

пройдзе адразу на некалькіх менскіх пляцоўках. Мы запросім ня толькі нашыя гурты, але й замежныя. Колькасьць гуртоў, прымаючых удзел у другім фэсьце можа дасягнуць да сотні. Галоўнае, каб хапіла грошай”.

Алег УЛЕВІЧ