фотоНачальнiк УУС Вiцебскага аблвыканкама Леанiд Фармагей, ужо добра вядомы сваiмi цiкавымi навацыямi, прапанаваў падчас сёлетняга мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" выставiць у якасцi рэгулiроўшчыкаў руху прыгожых дзяўчат. Зараз ужо праводзiцца "кастынг" сярод супрацоўнiц ДАІ. У парадным адзеннi, безумоўна, дзяўчаты-мiлiцыянеры будуць выглядаць вельмi эфектна. А чым мы горшыя за iншыя краiны, дзе жанчыны-палiцэйскiя i ў патрулi ходзяць, i на дарогах за парадкам сочаць? Мужчынам-кiроўцам, напэўна, будзе прыемна не толькi на прыгажунь паглядзець, а нават і штраф заплацiць.

Аляксандр ПУКШАНСКI
-7%
-10%
-40%
-27%
-11%
0068422