Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Праваахоўныя органы Магілеўскай вобласьці занепакоены тым, што дзеці ўсё часьцей пакідаюць свае дамы - сем'і й апекуноў. За 10 месяцаў па рэгіёне зарэгістравана 116 выпадкаў, калі дзеці зьбягалі з пастаяннага месца жыхарства

Раней па дзіцячых уцёках нават статыстыкі ніякай не было, бо ўсе выпадкі даволі падобныя, а таму ацэньваліся як надзвычайнае здарэньне ў межах адной асобна ўзятай сям'і. Сёлета сытуацыя настолькі пагоршылася, што супрацоўнікі праваахоўчых органаў вымушаны былі паведаміць пра небясьпечную тэндэнцыю грамадзкасьці.

Паводле пададзенай інфармацыі, 58 непаўнагадовых, якія ўцяклі з дому, сёлета былі зьмешчаны ў абласны прымальнік-разьмеркавальнік. Усе яны бадзяжнічалі на вуліцах - зазвычай менавіта абласнога цэнтру. Дзеці едуць, так бы мовіць, па сваё шчасьце зь сельскіх раёнаў у Магілеў, і міліцыянты традыцыйна затрымліваюць іх на вакзалах.

Большасьць дзяцей, якія пакінулі свой дом, праз два-тры дні знаходжаньня ў сваякоў, сяброў ці выпадковых знаёмых, вяртаюцца самастойна да сям'і. Аднак на сёньняшні дзень у вышуку знаходзіцца 17 дзяцей, якія пакінулі пастаяннае месца жыхарства. Дзеля вышуку іх прыцягваюцца значныя сродкі й сілы.

Прынята лічыць, што дзіцячыя ўцёкі, у першую чаргу, зьвязаныя з праблемнымі сем'ямі, дзе раскашуюць п'янства й лаянкі. Вось, напрыклад, адна жыхарка Магілеву зьвярнулася ў міліцыю з паведамленьнем, што зьнікла ейная 7-гадовая дачка. Пакуль уцякачку шукалі, а потым знайшлі ў нейкага знаёмца, высьветлілася, што маці яе нідзе не працуе й зусім дачкой не займаецца. Таму цяпер рыхтуюцца дакумэнты на пазбаўленьне яе мацярынскіх правоў.

Аднак і звычайныя, нармальныя, сем'і часам сутыкаюцца з праблемамі дзіцячага бадзяжніцтва. Там дзеці баяцца вяртацца дадому, бо лічаць - часам небеспадстаўна, што на іх будуць лаяцца за нейкі няправільны ўчынак. Так аднойчы ўвечары ў Ленінскі РАУС гораду Магілеву зьвярнуліся жанчыны, у якіх зьніклі дочкі - вучаніцы 8-й клясы сярэдняй школы, абсалютна нармальныя дзяўчынкі, зь сярэднімі адзнакамі за вучобу й без праблем у паводзінах.

Праз два дні яны самы прыйшлі дадому, і растлумачылі, што проста гулялі па горадзе, бо асьцерагаліся вяртацца да сваіх бацькоў: вучаніцы прапусьцілі нейкія заняткі й баяліся хатняга выхаваўчага працэсу.

На жаль, - адзначаюць спэцыялісты - праблема дзіцячага бадзяжніцтва не перадольваецца. Наадварот - ёсьць тэндэнцыя да пагаршэньня агульнай сытуацыі па рэгіёне. Таму праваахоўчыя органы перасьцерагаюць з гэтай нагоды й просяць бацькоў ды сваякоў: будзьце ўважлівымі да праблем сваіх дзяцей.

Ганна Юрчанкова

Радыё Рацыя