Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


22 лістапада Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам Генэральнага пракурора Віктара Шэймана. Сярод іншага генпракурор паінфармаваў Лукашэнку пра накіраваньне ў суд гэтак званае "футбольнае" крымінальнае справы.

Пасьля прызначэньня на пасаду генпракурора Віктар Шэйман штотыднёва сустракаўся з Лукашэнкам і паведамляў пра вынікі працы пракуратуры. Аднак апошнім часам Шэйман знаходзіўся з афіцыйным візытам у Кітаі. Таму давялося рабіць справаздачу спадару Лукашэнку адразу за 2 тыдні.

Заадно Шэйман даклаў прэзыдэнту краіны й аб выніках праверкі Дзяржаўнага мытнага камітэту й аб'яднаньня "Белптушкапрам". Усяго ж за апошнія 2 тыдні, паводле інфармацыі Шэймана, пракуроры адкрылі 210 крымінальных справаў і арыштавалі 720 чалавек.

Спадар Шэйман пахваліўся Лукашэнку, што ягонае ведамства накіравала ў суд гэтак званую "футбольную" крымінальную справу. Маецца на ўвазе справа прэзыдэнта віцебскага футбольнага клюбу "Лякаматыў", дырэктара фірмы "Інспо" й футбольнага арбітра.

Усе ўтрох зьвінавачваюцца за крадзёж амаль 26 тысяч даляраў, атрыманых за продаж віцебскага футбаліста саратаўскаму клюбу "Сокал". Гэта першы выпадак крымінальнага перасьледу футбольных функцыянэраў у нашай краіне.

Ян Мікалаеў

Радыё Рацыя