Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі калектыву Рэспубліканскага шпіталя ўпраўленьня справамі прэзыдэнта (гэтак званай лечкамісіі) Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што крымінальнае абвінавачаньне прад'явілі аднаму з кіраўнікоў выканаўчых органаў улады "ў рангу міністра", а кіраўнік аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі ўжо знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. "На чарзе яшчэ чалавек 15", — дадаў Лукашэнка.

Праз паўгадзіны агенцыя "Інтэрфакс-Захад" назвала імёны гэтых высокапастаўленых чыноўнікаў. Чалавек "у рангу міністра" — гэта начальнік Беларускай чыгункі, ён жа сябар верхняй "палаты" гэтак званага Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Рахманько.

"Кіраўніком аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў" ёсьць генэральны дырэктар аб'яднаньня "Атлант", былы кандыдат на прэзыдэнта краіны Леанід Калугін.

Рэспубліканскай пракуратуры карэспандэнту Радыё Свабода паведамілі, што 21-га лістапада генэральны пракурор Віктар Шэйман распачаў крымінальную справу і прапанаваў прэзыдэнту зьняць Рахманька з пасады.

Супрацоўнікі Гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў Менску затрымалі дырэктара стадыёну Трактар Алейнікава.

Інтэрфакс паведамляе, што, паводле інфармацыі супрацоўнікаў ГУУС, Алейнікаў быў затрыманы за атрыманьне хабару за тое, што прадстаўляў плошчу для арэнды. У прыватнасьці, ад адной з камэрцыйных фірмаў, Алейнікаў атрымаў 1000 даляраў.

Уладзімер Глод, Менск