Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


За апошнія шэсьць месяцаў з калектыву супрацоўнікаў Дзяржаўнага нацыянальнага парку "Белавесская пушча" звольнены некалькі дзясяткаў спэцыялістаў, якія наважыліся выказаць сваю нездаволенасьць учынкамі новага дырэктара.

Варта нагадаць: колькі месяцаў таму на пасаду генэральнага дырэктара Дзяржаўнага нацыянальнага парку быў прызначаны Мікалай Бамбіза, які раней працаваў у Міністрэстве прыродных рэсусрсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

Адрозна ад сваіх папярэднікаў, якія займаліся больш навукай, спадар Бамбіза добра знаёмы з сакрэтамі гаспадарчае дзейнасьці. Трэба меркаваць, што менавіта з гэтае прычыны ягоная кандыдатура прыйшлася даспадобы ва Ўпраўленьні справаў прэзыдэнта краіны, якому цяпер належыць Нацыянальны парк.

Справа ў тым, што ўжо цягам некалькіх гадоў парк як гаспадарчы аб'ект выглядае няважна. Да прызначэньня Мікалая Бамбізы дырэктарам амаль не працавала лесапільня, якая была асноўнаю крыніцаю прыбытку: як вядома, пушчанскі лес ацэньваецца вельмі высока. У спадчыну новаму дырэктару засталася вялікая пазыка ў валюце, якую трэба было выплаціць.

Каб разьлічыцца за крэдыт, спадар Бамбіза даў загад запусьціць лесапільню на поўную моц. Афіцыйна гэта матывавалася тым, што ў некалькіх лясных кварталах елкі пашкоджаны жуком-караедам. Камісія, у склад якое ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама Ўпраўленьня справаў прэзыдэнта, дасьледавала лес і пагадзілася з рашэньнем дырэктара.

Аднак не пагадзіліся з гэтым многія супрацоўнікі Нацыянальнага парку. Зь іхных меркаваньняў, нашэсьце жука ёсьць проста зручнаю нагодай, а сапраўдная прычына высечкі лесу - усё той жа валютны крэдыт. Сярод нездаволеных - і намесьнік дырэктара па навукова-дасьледчай працы кандыдат біялягічных навук Георгі Казулька, які займаў гэтую пасаду на працягу апошніх трох гадоў і ўдзельнічаў у распрацоўцы некалькіх прыродаахоўчых праектаў.

Пасьля прызначэньня Мікалая Бамбізы на пасаду дырэктара праца па гэтых праектах, якія, дарэчы, фінансаваліся з-за мяжы й таксама ў валюце, была спынена. Тады Георгі Казулька напісаў заяву з просьбай перавесьці яго ў простыя навуковыя супрацоўнікі.

Аднак замест гэтага заяўнік атрымаў паведамленьне аб заканчэньні свае працы ў Нацыянальным парку - з фармулёўкай: "у сувязі з завершаньнем тэрміну кантракту". Трэба думаць, не апошнюю ролю ў гэтай гісторыі адыграла й тое, што спадар Казулька быў адным зь першых, хто адмовіўся даць "дабро" на працу лесапільні.

Наступны кандыдат на звальненьне - галоўны лясьнічы Яўген Смактуновіч. Ён, дарэчы, быў адным з папярэднікаў Мікалая Бамбізы на пасадзе дырэктара. Насёньня лясьнічы атрымаў ужо два дысцыплінарныя папярэджаньні.

Супрацоўнікі Нацыянальнага парку няўпэўненыя ў заўтрашнім дні. Пакуль што яны абмяжоўваюцца скаргамі ў вышэйшыя інстанцыі, аднак гатовыя й да адкрытых пратэстаў.

Сяргей Місіюк

Радыё Рацыя