Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Эпіскап гарадзенскі й ваўкавыскі Арцемі разам зь вернікамі й духавенствам эпархіі зьвярнуўся зь лістом да ярэя Яна Спасюка - сьвятара зь мястэчка Пагранічны Бераставіцкага раёну - з тым, каб ён пакаяўся за грахі

Ян Спасюк тры гады таму адышоў ад расейскае праваслаўнае царквы й стварыў у Пагранічным прыход Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Цягам гэтых трох гадоў ягоны прыход не рэгіструюць мясцовыя ўлады. Набажэнствы айцец Спасюк правіць у вайсковым намёце. І адзінае, чым яны розьняцца ад службаў у храмах расейскае праваслаўнае царквы, дык ужываньнем пад час набажэнстваў беларускае мовы, што якраз і ёсьць натуральным: на якой жа яшчэ мове нашым вернікам зьвяртацца да Бога...

Калегі з РПЦ, аднак, заклікаюць сьвятара да пакаяньня. Ян Спасюк, у сваю чаргу, гэтаксама адказаў эпіскапу й ягонай пастве ў пісьмовай форме. У сваім дасланьні, напісаным, дарэчы, па-беларуску айцец Ян цытуе Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у якой гаворыцца, што Беларусь ёсьць незалежнай дзяржавай. Затым аўтар пытаецца ў духавенства Расейскае праваслаўнае царквы: "А дзе наша незалежная царква?"

Далей сьвятар Спасюк згадвае гісторыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы й даводзіць сьвятарнаслужкам: у 20-30 гады мінулага стагодзьдзя царква была дарэшты зьнішчана, а сьвятары яе пагінулі ў Сібіры.

Напрыканцы айцец Спасюк зьвяртаецца й да Сьвятога Пісаньня - урэшце ён запраўды каецца: "Я магу прынесьці пакаяньне Богу й людзям, роднай матулі Беларусі". Сьвятар не аспрэчвае, што грэшны, але "самым цяжкім сваім грахом лічыць тое, што толькі ў 35 гадоў расплюшчыў духоўныя вочы, што ня стаў раней на шлях барацьбы за аднаўленьне Беларускай аўтакефальнай царквы, аднаўленьне беларускае культуры й роднае мовы".

Менавіта за гэткія грахі Ян Спасюк просіць выбачэньня ў Бога й вернікаў. На пацьверджаньне свае праўды сьвятар яшчэ раз абапіраецца на артыкулы Канстытуцыі Беларусі, выказваючыся за тое. каб у нашай краіне суіснавалі розныя канфэсіі й людзі самы выбіралі, у які храм ім хадзіць.

Міхал Карневіч

Радыё Рацыя