Секцыя "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры выступiла з заявай "Свабоду Вiктару Хурсiку!"

"Мы абураны незаконнымi затрыманнем i 15-суткавым арыштам вядомага беларускага журналiста i публiцыста Вiктара Хурсiка. Гэта расправа за друкаванне праўды пра падзеi апошняй вайны, у тым лiку пра зверствы савецкiх партызанаў над мiрнымi беларускiмi грамадзянамi, як у вёсцы Дражна Стара-Дарожскага раёну 14 красавiка 1943 г.", - гаворыцца ў заяве.

I нагадваюцца падзеi, якiя папярэднiчалi затрыманню i аршыту Хурсiка: "Памяць 25 жыхароў вёскi была ўшанавана 19 красавiка 2008 г. усталяваннем i асвячэннем крыжа Св. Ефрасiннi Полацкай - патронкi Беларусi. На жаль, гэты крыж быў дэмантаваны ўладамi, а ўдзельнiкi ўшанавання памяцi закатаваных беларусаў сутыкнулiся з жорсткiмi рэпрэсiямi з боку ўладаў. Трэба спынiць гэты прававы беспрадзел. Зараз не зморчны час сталiнiзму, а XXI стагоддзе".

"Мемарыял" патрабуе:

"Аднаўлення i паўторнага асвячэння крыжа Св. Ефрасiннi Полацкай на могiлках у в. Дражна Стара-Дарожкага раёну. Неадкладнага вызвалення Вiктара Хурсiка. Спынення пераследу iншых удзельнiкаў усталявання крыжу 19 красавiка 2008 г. Прыцягнення да адказнасцi кiраўнiцтва Стара-Дарожскага райвыканкаму, мiлiцыi, суду за грубейшыя парушэннi беларускага заканадаўства i здзеку над нацыянальнымi традыцыямi i народнай памяцю беларусаў. Мы звяртаемся да Фiларэта, Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха усея Беларусi з просьбай аб патрымцы гэтых законных патрабаванняў".

-50%
-30%
-35%
-21%
-25%
-50%
-50%